Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»
Дожинки: «Зал бокса Миорам просто необходим»
Официально: В Миорском районе 16 июля пройдет Единый день информирования
Спорт: «Миоры» рвут тишину победой
Спорт: 36 триатлетов из Витебской области примут участие в Международном Минском триатлоне 2026
У Міёрскім гісторыка-этнаграфічным музеі дзейнічае выстава ікон мастачкі з Маладзечна Ядвігі СЯНЬКО. “Святло нязгаснае”. Такая назва аб’ядноўвае прадстаўленыя праваслаўныя і каталіцкія іконы, вядомыя біблейскія сюжэты. Пра аўтара расказвае дырэктар музея Аксана Лагунёнак.
— У нашым музеі мастачка не ўпершыню выстаўляе свае работы. Спадзяёмся, што і на гэты раз яны будуць цікавыя для міярчан і гасцей горада, -- гаворыць Аксана Анатольеўна. – У 1983 годзе Ядвіга Сянько скончыла факультэт выяўленчага мастацтва Маскоўскага ўніверсітэта мастацтваў. з 1997-га яе творчасць непарыўна звязана з хрысціянскай тэматыкай. Атрымала блаславенне Філарэта мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Экзарха ўсёй Беларусі на напісанне спісаў з усіх вядомых у праваслаўным свеце ікон. У творчай скарбонцы – звыш двух тысяч работ. Размешчаны яны як у храмах Маладзечна і Маладзечненскага раёна, так і ў іншых святынях краіны. Ёсць работы беларускай мастачкі ў прыватных калекцыях у Расіі, Украіне, Арменіі, Польшчы, Германіі, Францыі, Бельгіі, Італіі, Англіі, ЗША. З 2003 года ў гарадах Беларусі прайшло каля двухсот выстаў. Ядвіга Сянько ўдастоена звання сапраўднага члена Міжнароднай Акадэміі экалогіі, мастацтва і архітэктуры.
У МУЗЕІ прыхільнікі мастацтва бліжэй пазнаёмяцца з творчасцю Ядвігі Сянько. Даведаюцца пра гісторыю і прызначэнне адлюстраваных ікон.
Працуе выстава да 28 верасня. За даведкамі можна звярнуцца па тэлефоне 4 19 15.
Фота аўтара.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.