06 Сентября 2019

В Миорском костеле молились за спасение

gazeta
  • 516

 На парафіяльным фэсце ў Міёрах панавала ажыўленне. Ля брам святыні можна было набыць абразы святых, крыжыкі, ружанцы і іншыя рэлігійныя рэчы. Парафіяне з кветкамі і з кошыкамі новага ўраджаю збіраліся на ўрачыстую вячэрнюю службу. Ушаноўвалі Унебаўзятую Найсвяцейшую Панну Марыю, у гонар свята названы мясцовы касцёл.

Напачатку службы пробашч парафіі Андрэй Кулік прывітаў гасцей з Друі, Віцебска, Шаркаўшчыны, пазнаёміў з раскладам набажэнства. Узначаліў Святую імшу дэкан і пробашч шаркаўшчынскай парафіі ксёндз Ян Пугачоў.


Слова да вернікаў прамовіў святар Антон Лагунёнак з Віцебска:
– У гэтай урачыстасці перажываем важную таямніцу жыцця Марыі. Яна з душой і целам узятая на неба. Гэта паказвае, што чакае кожнага з нас. Але мы павінны быць годнымі і падрыхтаванымі. А значыць – не грашыць, калі ўчынілі благое – пакаяцца і папрасіць прабачэння. Чым для кожнага з нас, прысутных, з’яўляецца ўрачыстасць Унебаўзяцця Марыі? Асвяціць кветкі? Асвяціць плады новага ўраджаю? Звыклая традыцыя? Якую ролю адыгрывае Марыя ў тваім жыцці? Зварот верніка да Маці Божай у першую чаргу – як зварот да маці-заступніцы. Молімся і ўзносім да Яе розныя просьбы, просім бласлаўлення для блізкіх, вырашэння складанай сітуацыі, прымірэння ў сем’ях. Важна, што Маці Божая з’яўляецца заступніцай за наша збаўленне на небе. Ці моліцца хто, каб яна была заступніцай на апошнім судзе? У Бібліі, дзе апісваецца Апакаліпсіс, Марыя разам з Хрыстом становіцца на абарону чалавецтва ад д’ябла… Божая Маці штодзень заступаецца за кожнага з нас, каб дайшлі да збаўлення.


На заканчэнні службы вернікі ўдзельнічалі ў працэсіі вакол касцёла. Ксёндз-вікарый Аляксандр Дулінец асвяціў кветкі і плады новага ўраджаю.

Фота для ілюстрацыі.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

← Предыдущая

Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank

Назад к списку
Следующая →

Руководителем Полоцкой епархии назначили Игоря Луковича

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]