Лидеров кормозаготовки на прошлой неделе почтили в СУП "Титово"

gazeta
  • 770

Лидеровкормозаготовкина прошлой неделе почтилив СУП "Титово".Имобъявилиблагодарностии вручилипремииот районнойпрофсоюзнойорганизацииработниковАПК, поздравилис высокимидостижениямипредседательВитебскогообластногообъединенияпрофсоюзовЮрийДеркачи районного – Оксана Подява.

Лідараў корманарыхтоўкі на мінулым тыдні ўшанавалі ў СУП «Цітова». Ім аб’явілі ўдзячнасці і ўручылі прэміі ад раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК, павіншавалі з высокімі дасягненнямі старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач і раённага – Аксана Падзява.

– Мы шчаслівыя, што ў нас у краіне ёсць маладыя людзі, якія яшчэ пры невялікім працоўным стажы паказваюць такія высокія вынікі. Дзякуючы ім мы маем добрыя дасягненні ў сельгасвытворчасці, забяспечваем харчовую бяспеку краіны і можам пастаўляць частку ўраджаю на экспарт, – заўважыў Юрый Дзеркач. – У нас цудоўная моладзь, і мы рады, што яна застаецца на Міёршчыне, працуе і праслаўляе свой край, сваю краіну.

Сярод лідараў корманарыхтоўкі 23-гадовы Уладзімір Свірко і 30-гадовы Аляксандр Осіпаў. Аб’явіла ім удзячнасці і ўручыла прэміі, падзякавала за старанную працу старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Валянціна Барок.

Цяпер хлопцы заняты на перавозцы збожжа. Уладзімір працуе ў гаспадарцы з 2019 года. Карыстаецца аўтарытэтам сярод старэйшых калег. На хаду яго трактар 2005 года выпуска, які сабраў уласнаручна.

– Ён дастаўся мне ў жаласным, амаль разабраным стане, – расказвае Ула-дзімір. – Давялося збіраць трактар з двух мадэляў, заказваць новыя дэталі. Добрай школай для мяне стала вучоба ў Глыбоцкім ліцэі, дзе набыў спецыяльнасці трактарыста, слесара і муляра. А затым ужо глядзеў, як працуюць старэйшыя калегі.

У ліку памочнікаў Аляксандр Осіпаў – неаднаразовы пераможца раённых спаборніцтваў. Заўважае, што апошні год удзельнічае ў іх у статусе моладзі.

– З павагай ставімся да работы і імкнёмся да найлепшых вынікаў. І гэта заўважае кіраўніцтва гаспадаркі. Адчуваем чалавечныя адносіны, – ацэньвае Аляксандр. У гонар лідараў вывешваецца сцяг.

Кажуць, моладзь на вёсцы не затрымліваецца. Не выклікае сумненняў, што сельская праца нялёгкае. Што трымае тут маладых хлопцаў? Абодва падкрэсліваюць, што нават думкі не ўзнікала паехаць жыць у горад.

– А што там? У горадзе такога няма, што ў вёсцы. Свежае паветра, прыгожая прырода, – кажа Уладзімір. Аляксандр дапаўняе: – Мне тут падабаецца. Бывае цяжка, аднак спраўляемся.

На пытанне пра захапленні адказваюць амаль хорам: сям’я і работа. Галоўнае, каб паміж імі быў баланс. 

Алена ВАРОНІНА.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Вузы Беларуси завершают прием документов на бюджетные места

Назад к списку
Следующая →

Более 5,3 млн тонн зерна с учетом рапса намолотили в Беларуси

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]