01 Сентября 2024

В год качества газовики Миорщины еще больше усилили акцент на повышении уровня качества работ и услуг

gazeta
  • 617

У кого-то утро начинается с кофе, кто-то предпочитает каши или блинчики. И первым, и вторым не обойтись без газа. Мы настолько привыкли к этому бытовому удобству, что воспринимаем его наличие как само собой разумеющееся. О том, чтобы у конфорок на газовой плите загорались голубые лепестки, ежедневно заботится множество людей. В первое воскресенье сентября сотрудники газовой службы отмечают профессиональный праздник.

У кагосьці раніца пачынаецца з кавы, хтосьці аддае перавагу кашы ці блінчыкам. І першым, і другім не абысціся без газу. Мы настолькі прывыклі да гэтай бытавой зручнасці, што ўспрымаем яе наяўнасць як само сабой зразумелую. Пра тое, каб ля фаерак на газавай пліце загараліся блакітныя пялёсткі, штодня клапоціцца мноства людзей. У першую нядзелю верасня супрацоўнікі газавай службы адзначаюць прафесійнае свята.

Курс на якасць і лічбу

У Год якасці міёрскія газавікі яшчэ больш узмацнілі акцэнт на павышэнні ўзроўню якасці работ і паслуг.

– Займаліся будаўніцтвам новых аб’ектаў. Каля дзесяці кіламетраў падводзячага газаправоду пабудавалі ў Павяцці. У бліжэйшы час пусцім прыродны газ у дамы жыхароў гэтага аграгарадка. Распачалі работы па будаўніцтве мясцовага трубаправода для газіфікацыі жылых дамоў па вуліцы Садовай у Пад’ельцах. Таксама сёлета плануем перавесці на выкарыстанне блакітнага паліва яшчэ 60 домаўладанняў у Міёрах і Дзісне, – уводзіць у курс спраў начальнік Міёрскага РГЗ Канстанцін Матэленак. – Правялі закальцоўку чацвёртага і сёмага шафных рэгулятарных пунктаў, каб павысіць ступень надзейнасці забеспячэння жыхароў шматкватэрных дамоў райцэнтра. Калі растлумачыць простай мовай, цяпер газ паступае з дзвюх крыніц. У выпадку збою адной, блакітнае паліва аўтаматычна падае другая. Прыродны газ пастаўляецца на пяць прамысловых і дзесяць камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Дзякуючы металапракатнаму заводу значна вырас узровень газаспажывання. Калі раней за год увесь раён выкарыстоўваў 5,5 мільёна метраў кубічных газу, то на цяперашні дзень гэты паказчык ужо 13 мільёнаў.

Разам з пашырэннем кола спажыўцоў і якасці паслуг газавая служба трымае курс на лічбавізацыю. Як расказаў Канстанцін Матэленак, УП «Віцебскаблгаз» з’яўляецца офісам лічбавізацыі Міністэрства энергетыкі. Супрацоўнікі філіяла ВУ «АйЦіГаз» распрацоўваюць інфармацыйныя прадукты для ўсёй галіны, а тэсціруюць іх у структурных падраздзяленнях віцебскага рэгіёна. Так, зарэкамендаваў сябе «Кабінет карыстальніка», праз які кожны спажывец можа даведацца ў тым ліку, якія работы праводзіліся на яго газавыкарыстальным абсталяванні і калі зноў чакаць з візітам газавікоў. На сяле за балон можна разлічыцца карткай – электронныя касы ўвайшлі ва ўжытак службы дастаўкі.

Змена пакаленняў і пастаянная вучоба

Лічба лічбай, аднак для бесперабойнага і безаварыйнага газазабеспячэння галоўная роля за прафесіяналамі справы. У Міёрскім РГЗ 42 супрацоўнікі. Як заўважае начальнік, калектыў праходзіць этап змены пакаленняў. Ідуць на заслужаны адпачынак супрацоўнікі, якія адпрацавалі ў газавай службе не адзін дзясятак гадоў. Сярод іх вадзіцель аварыйна-дзяжурнай службы Леанід Сяргеевіч Удобкін, токар Анатоль Іванавіч Азевіч, старшы майстар Валерый Вячаслававіч Мажынскі. Вырашылі прадоўжыць работу вадзіцель Яфім Анатольевіч Яроменак, прыёмшчык заказаў Дзіна Дзмітрыеўна Юдзіцкая.

Прыходзіць моладзь. Папоўнілі калектыў галоўны інжынер Максім Коршун, майстар Мікіта Жук, слесары вонкавых газаправодаў Сяргей Забароўскі і Дзяніс Гардзевіч, вадзіцель службы дастаўкі Аляксей Блажэвіч, прыёмшчык заказаў Юлія Лакотка.

Жаданне вучыцца і працаваць, так акрэслівае Канстанцін Матэленак галоўны крытэрый для тых, хто разглядае ў яка- сці працоўнага месца газавую службу. Здараліся выпадкі, калі нават гуманітарыі атрымлівалі новую прафесію ва ўстанове адукацыі «Газ-інстытут». Тут жа раз на тры гады павышаюць кваліфікацыю работнікі РГЗ, спецыялісты – раз на пяць гадоў. Такім чынам, адукацыя для газавікоў – працэс неперарыўны. Як і перыядычная атэстацыя.

Пастаяннае развіццё і ініцыятыўнасць – залог прафесійнага росту. Як прыклад – поспехі былога слесара Максіма Антанёнка. Прафесію газавіка атрымаў на вытворчасці, акрамя непасрэдных службовых абавязкаў курыраваў спартыўны накірунак, дзякуючы чаму міёрскія газавікі выходзілі пераможцамі ў розных спаборніцтвах. Актыўнага супрацоўніка запрасілі ў філіял «Браслаўгаз», дзе стаў майстрам. Цяпер працуе інжынерам ва УП «Віцебскаблгаз» і ўзначальвае прэзідыум маладзёжнага савета прадпрыемства.

За справу з цікавасцю

Са слоў начальніка РГЗ, менавіта рэгіянальныя падраздзяленні – найлепшы варыянт для напрацоўкі вопыту, паколькі даводзіцца спраўляцца з шырокім колам абавязкаў. Напрыклад за маладым спецыялістам Мікітам Жуком – выпускніком інжынерна-будаўнічага факультэта ПДУ імя Е. Полацкай – замацаваны кантроль за службай дастаўкі насельніцтву газу ў балонах, улікам расходу газу, эксплуатацыяй транспарту, цепла/электрагаспадаркай, выкананнем правіл пажарнай бяспекі, інструктажы па ахове працы і некаторыя іншыя накірункі.

– У цэлым усё ясна. Калі штосьці не зразумела, падказваюць старэйшыя калегі, – гаворыць майстар, які месяц таму прыступіў да абавязкаў. – Я мясцовы, таму выбіраючы з больш чым 50 варыянтаў рабочых месцаў па ўсёй краіне, аддаў перавагу Міёрскаму РГЗ. Работа для мяне цікавая. Адчуваю падтрымку калектыву. Першым рабочым месцам задаволены.

Тры хвіліны пешшу да работы майстру Сяргею Ерашонку. Фактар адлегласці, а таксама магчымасці прафесійнага развіцця адыгралі ролю ў выбары паміж металапракатным заводам і РГЗ.

– У газавую службу ўладкаваўся ў лістападзе мінулага года. Раней працаваў у будаўнічай сферы ў Віцебску, – расказвае суразмоўнік. – Тут пасля месячных курсаў у «Газ-інстытуце» працаваў слесарам, сёлета ў сакавіку – зноў жа пасля вучобы – стаў майстрам. У мае абавязкі ўваходзіць абслугоўванне вонкавых газаправодаў, арганізацыя работы аварыйна-дыспетчарскай службы. Працаваць цікава, і разам з тым адчуваю сваю адказнасць. Задавальняюць умовы і аплата працы, радуе добразычлівасць калектыву.

Ветэранам – удзячнасць

Дзень работнікаў газавай прымысловасці – прафесійнае свята для ветэранаў Міёрскага РГЗ.

– Мы трымаем сувязь з былымі калегамі. Запрашаем іх на мерапрыемствы з нагоды Дня пажылых людзей, – падкрэслівае Канстанцін Матэленак. – Прафесійнае свята – таксама нагода ўзгадаць кожнага. Сямнаццаць гадоў узначальваў газавую службу раёна Валерый Барысавіч Булаўскі. Сярод ганаровых ветэранаў прадпрыемства Паўліна Генрыкаўна Жарніковіч, Аляксей Аляксеевіч Латыш, Аляксандр Рыгоравіч Масейкін, Зоя Пятроўна Рагоўская, Сафія Іванаўна Рудзёнак, Фёдар Мікалаевіч Сцепулёнак. Адказным стаўленнем да справы вызначаліся Мікалай Іванавіч Дзямід, Таццяна Іванаўна Касатая, Ганна Захараўна Мятла, Віктар Віктаравіч Маляўка, Пётр Антонавіч Рачыцкі, Тамара Чаславаўна Мароз, Аляксей Ніканавіч Шокель, Валянціна Георгіеўна Урбан, Віктар Альфрэдавіч Жук, Алена Людвігаўна Іванова. Удзячны кожнаму за гады, прысвечаныя газавай службе, і сумленную працу на карысць камфорту жыхароў Міёршчыны. 

Кацярына РЫНКЕІВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами

Назад к списку
Следующая →

Чем радуют своих гостей хозяюшки клуба «Цветинские сладости» ? Узнала корреспондент миорских новостей

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]