16 Февраля 2024

День животновода на Миорщине давно стал традицией

gazeta
  • 770

День животновода на Миорщине давно стал традицией. Информационно-пропагандистские группы райисполкома освещают в трудовых коллективах сельхозорганизаций важные государственные вопросы, обсуждают производственные. На прошлой неделе мероприятие провели в рамках Единого дня информирования.

 Дзень жывёлавода на Міёршчыне даўно стаў традыцыяй. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама асвятляюць у працоўных калектывах сельгасарганізацый важныя дзяржаўныя пытанні, абмяркоўваюць вытворчыя. На мінулым тыдні мерапрыемства правялі ў рамках Адзінага дня інфармавання.

Выбар на карысць краіны і сям’і

Карэспандэнты газеты прысутнічалі на сустрэчы, якую правялі ўдзельнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы пад кіраўніцтвам начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вячаслава Бялько з працоўным калектывам комплекса УП «Чэрасы». Асноўнае пытанне на парадку дня – электаральная кампанія.

Да выбараў краіна падышла, заўважна абнавіўшы шэраг найважнейшых элементаў палітычнай сістэмы: унесены змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю, удасканалена заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў.

Бягучая электаральная кампанія – найбуйнейшая за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Нам належыць выбраць 110 дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і 12 514 дэпутатаў мясцовых Саветаў, заўважыў Вячаслаў Анатольевіч. Зарэгістравана 265 і 18 802 кандыдаты адпаведна.

Быць дэпутатам – значыць адпавядаць высокім патрабаванням да прафесійнага і жыццёвага вопыту, аўтарытэта ў грамадстве, кампетэнцыі ў пытаннях дзяржаўнага ўладкавання.

Наш канстытуцыйны строй у чарговы раз праходзіць важнае выпрабаванне. Правільны і асэнсаваны выбар кожнага грамадзяніна вызначыць далейшае ўстойлівае развіццё суверэннай Беларусі, шчаслівую будучыню наступных пакаленняў.

Лідары ў пашане

  Між тым наша будучыня ў вялікай ступені залежыць ад нас саміх. 2024-ы, аб’яўлены Годам якасці, накладае пэўныя абавязкі на кожнага беларуса. Былы начальнік райсельгасхарчу высока ацаніў старанні калектыву комплекса.

Ва УП «Чэрасы» на 1 сту- дзеня ўтрымлівалася 3 938 галоў жывёлы, з іх 3 140 – на комплексе. З агульнага ліку 730 кароў, ад кожнай з якіх за мінулы год атрымалі па 3 372 кілаграмы малака. Валавая вытворчасць склала амаль

2,5 тысячы тон, а гэта азначае прыбаўку 0,3 % да ўзроўню 2022-га. Якасць для аператараў машыннага даення гаспадаркі – не пусты гук: 88,2 % сырадою ідзе на перапрацоўчыя прадпрыемствы класам «экстра». Сярэдняя тлустасць дасягае 3,98 %.

Добрыя вынікі і па рэалізацыі жывёлы. Сярэдняя вага адной галавы пры здачы на мясакамбінат склала 346 кілаграмаў – плюс 0,3 %.

Не збавілі тэмпаў і ў пачатку 2024 года.

Работнікі комплекса ў ліку найлепшых не толькі ў гаспадарцы, але і ў раёне. Аператары па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы Алена Дзямід, Ала Мацюк, Васіль Лабунька, Фаіна Грэцкая забяспечваюць прывагі па 526 грамаў у сваіх гадаванцаў. Сярэдні вынік па комплексе – каля 400 г.

Выконваць сваю работу якасна і далей нацэльваў калектыў комплекса Вячаслаў Бялько.

Бяспека па ўсіх накірунках

 Галоўная ўмова стараннай работы – добрае здароўе. Пра новыя ўмовы дыспансерызацыі нагадала намеснік галоўнага ўрача ЦРБ па медыцынскай экспертызе і рэабілітацыі Анжаліка Сухоўская. Медагляду папярэднічаюць анкетаванне, якое дазваляе выявіць фактары рызыкі, і першасны агляд. Па іх выніках пацыента адправяць да неабходных спецыялістаў.

Анжаліка Іванаўна адзначыла рост вірусных інфекцыйных захворванняў і заўважыла, што вакцынацыя працягваецца.

Агучыў статыстыку па пажарах супрацоўнік РАНС Дзяніс Гіржда. За мінулы год на Міёршчыне здарылася 24 загаранні, на якіх загінулі чатыры чалавекі. Трое з іх былі ў стане алкагольнага ап’янення. На папярэджанне няшчасных выпадкаў у выніку неасцярожнага абыходжання з агнём скіравана рэспубліканская акцыя «Бяспека ў кожны дом», што праходзіць з 1 па 23 лютага.

Нагадаў выратавальнік і пра небяспеку выхаду на тонкі лёд. На замерзлых вадаёмах можна знаходзіцца толькі ў ахоўных камізэльках. Гэта дапаможа выратаваць жыццё.

Пра правапарушэнні ў сферы сямейнага гвалту расказаў супрацоўнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Святаслаў Шамшур. Заўважыў, што самае галоўнае ў іх прафілактыцы – своечасовае інфармаванне адпаведных служб пра такія факты, асабліва калі пакутуюць дзеці.

У сувязі з развіццём інфармацыйных тэхналогій вялікія магчымасці ў кібермахляроў. Іх ахвярамі штодня становяцца ў сярэднім чатыры чалавекі ў вобласці. Тэлефануюць з замежных нумароў. Алгарытм дзеянняў у такім выпадку адзін: ігнара- ваць такія званкі, а калі паднялі трубку – крытычна ацэньваць інфармацыю і не прадастаўляць свае дадзеныя. Лепш патэлефанаваць у службу, ад імя якой да вас звярнуліся, і ўдакладніць дэталі.

Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

← Предыдущая

В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги

Назад к списку
Следующая →

План посевной на Миорщине в действии

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]