Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Молодежь: Трудоустройство молодежи Миорщины в рамках акции «Время добрых дел»
АПК: В помощь аграриям Миорщины – новая техника и оптимизм
Пульс Миорщины: 60 лет на страже безопасности Миорское отделение охраны
Пульс Миорщины: Анатолий Сивко проинспектировал ход уборочной кампании в Миорском районе
Пульс Миорщины: Рабочая поездка Анатолия Сивко на Миорщину: контроль за ходом строительных работ
Агашина заворонка, самсем, клецки с душами. Эти блюда в числе постоянных в меню клуба белорусской национальной кухни, игры и фольклора «Цветинские сладости». Их с любовью готовят хозяюшки объединения и с наслаждением пробуют участники мероприятий в разных уголках области.
Агашчына заваронка, самсём, клёцкі з душамі. Гэтыя стравы ў ліку пастаянных у меню клуба беларускай нацыянальнай кухні, гульні і фальклору «Цвецінскія прысмакі». Іх з любоўю гатуюць гаспадынькі аб’яднання і з асалодай спрабуюць удзельнікі мерапрыемстваў у розных куточках вобласці.
Кавалачкі сала ці мяса абсмажыць на патэльні, заліць кіпячоным малаком, разбаўтаць у гэтай масе сырое яйка, дадаць крухмал і крыху патушыць. Так гатуюць «Агашчыну заваронку», сытную і смачную падліву для бліноў, бульбы ці кашы. Гэты рэцэпт кіраўнік клуба «Цвецінскія прысмакі» Зінаіда Кадушка пераняла ад сваёй свякроўкі. Посную страву «Камы бабовыя» з меню сваіх бацькоў прапанавала Ірына Капуста. У прапушчаны праз мясарубку вараны боб дадаюць абсмажаную на алеі цыбулю і з гэтай масы качаюць камы. Можна дабаўляць крыху тоўчанай варанай бульбы. Атрымліваецца смачна і сытна. Напэўна, кожная гаспадыня гатуе самсём. Па-іншаму – каша-гарбузянка.
– Чаму самсём? Таму што з сямі інгрэдыентаў гэтай стравы гарбуз ідзе па ліку апошнім: сам сёмы, – тлумачыць уласцівую для цвецінскіх мясцін назву Зінаіда Вікенцьеўна. – Гатуем камы з душамі, бульбянікі, дранікі, наліснікі – бліны з тварагом. У кулінарнай кнізе клуба каля дваццаці рэцэптаў страў беларускай народнай кухні. Прадстаўляем іх на святах, што праходзяць у розных гарадах вобласці.
Клуб «Цвецінскія прысмакі» дзейнічае з 2013 года, аднак пачалася яго гісторыя раней. З фальклорнага гуртка, што працаваў пры Цвецінскім сельскім Доме культуры. Рыхтуючы да паказу ў агля- дзе-конкурсе мастацкай творчасці той ці іншы абрад, удзельнікі суправаджалі яго адпаведнымі стравамі. З часам узнікла ідэя стварыць клуб, дзе будуць працягваць кулінарныя традыцыі продкаў. Першая назва – «Задаволены страўнік» – праіснавала нядоўга. Калі гаспадынек пачалі запрашаць на мерапрыемствы абласнога ўзроўню, стала зразумела, што трэба назвацца больш трапна. Напрыклад, «Цвецінскія прысмакі».
«Славянскі базар у Віцебску», «Яблычны фэст» у Алашках Шаркаўшчынскага раёна, фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах, свята-конкурс «Вялікая Вясельніца» ў Расонах, свята гумару «Смяяцца не грэх» у Шуміліне, абласныя «Дажынкі» ў Талочыне… Геаграфія культурных вандровак клуба ў межах вобласці шырокая. Двойчы прадстаўлялі народныя стравы на сядзібе Рэпіна «Здраўнёва». Пастаянна частуюць і забаўляюць гасцей экасвята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» на падворку Завуццеўскага сельсавета.
Гаспадыні клуба не раз траплялі на старонкі раённай газеты. Давалі інтэрв’ю карэспандэнтам «СБ. Беларусь сёння», «Камсамольскай праўды», «Віцебскіх вестак». Майстар-клас па прыгатаванні клёцак паказвалі ў тэлеперадачы «Наперад у мінулае».
Разам з супрацоўнікамі Цвецінскага Цэнтра народнай культуры і фальклору ў кулінарным клубе восем пастаянных удзельнікаў. Працяглы час гатавалі разам і папоўнілі скарбонку рэцэптаў адметнымі стравамі Ірына Капуста і Ія Яленская, якія па аб’ектыўных прычынах пакінулі аб’яднанне. Сярод цяперашніх гаспадынек Лілія Закрэўская, Галіна Філіповіч, Таццяна Базылева. Нядаўна далучылася да іх Валянціна Яроменак. Пастаянна ў клубе Марына Барысёнак, жыве з сям’ёй у Полацку, часта бывае ў бацькоўскім доме ў Цвеціне і актыўнічае на клубнай кухні.
– Напярэдадні мерапрыемстваў у нас бяссонная ноч. Кожная гаспадыня гатуе па тры – чатыры стравы, таму стол штораз багаты накрываем, – расказвае кіраўнік «Цвецінскіх прысмакаў». – Канешне, гэта няпроста. І ля пліты пастаяць, і стравы ўпакаваць, і ў дарозе некалькі гадзін правесці, і на свяце сябе паказаць. З аднаго боку, стамляемся, а з іншага, зараджаемся атмасферай мерапрыемстваў, рады магчымасці бываць у розных святочных куточках вобласці.
Захоўваючы кулінарныя традыцыі продкаў, цвецінскія гаспадыні спрабуюць гатаваць новыя для сябе стравы. З’явілася ў меню катлета «Эканомная». Так яе назвалі з-за невялікай колькасці інгрэдыентаў: цыбуля, кіслы яблык, курыны фарш, соль і спецыі на густ. Дробна парэзаную цыбулю трэба абсмажыць на алеі разам з нацертым на буйную тарку яблыкам, дадаць у фарш, пасаліць і заправіць спецыямі. Катлеты абваляць у аўсяных шматках і смажыць на патэльні. Народныя кулінаркі пераконваюць – вельмі смачна.
Як сытная і простая страва для ўсёй сям’і зарэкамендаваў сябе кабачковы торт. У нацерты на буйной тарцы кабачок дадаць яйка і крухмал, перамяшаць, спячы бліны. Кожны блін-слой змазаць начыннем: абсмажаныя морква і цыбуля, маянэз. Можна дадаць грыбы.
Простыя і цікавыя рэцэпты з кулінарнай кнігі «Цвецінскіх прысмакаў» даступныя для любой гаспадыні, а прадукты для іх раней можна было знайсці на кожным сельскім падворку.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял з альбома клуба "Цвецінскія прысмакі".
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.