К Матери Божьей Фатимской молились в Повятье

gazeta
  • 838

 Урачыстасць Маці Божай Фацімскай, у гонар якой названы касцёл, святкавалі ў Павяцці. Святую імшу ўзначальваў пробашч міёрскай парафіі ксёндз Крыштаф Міенкіна. Наведаліся на фэст святары і вернікі з навакольных населеных пунктаў. 

З гісторыі
Маці Божая аб’явілася ў партугальскім мястэчку Фаціма ў маі 1917 года траім дзецям-пастушкам Жасінце і яе брату Францішку Марту, а таксама іх стрыечнай сястры Люцыі Сантуш. Пасля гэта адбывалася раз на месяц з 13 мая па 13 кастрычніка. Ішла Першая сусветная вайна. У адным з аб’яўленняў дзецям прадказалася, што будзе яшчэ страшнейшая пагроза для чалавецтва – мелася на ўвазе Другая сусветная.

   
 Перад смерцю Жасінце ў 1920-ым годзе з’явілася Багародзіца і перадала такія прароцтвы: “Найбольш цягнуць людскія душы ў пекла грахі цела; з’явяцца моды, якія будуць вельмі абражаць Бога, а людзі, якія служаць Богу, не павінны кіравацца модай, бо ў Царкве няма моды і Госпад заўсёды адзін; калі б людзі ведалі, што такое вечнасць, то зрабілі б усё, каб змяніць сваё жыццё…”

   

  Постаць праз стагоддзі
У прамове да вернікаў ксёндз Вячаслаў Адамовіч з Дзісны звярнуў асаблівую ўвагу на асобу Марыі – маці Езуса. Яна займае важнае месца ў дэканаце. У гонар яе Унебаўзяцця названы касцёл у Міёрах, Шкаплерная апякуецца ідолтаўскай парафіяй, у Дзісне святыня носіць тытул Маці Божай Беззаганна зачатай. На працягу існавання хрысціянства Марыю заўсёды шанавалі, да яе звярталіся ў малітвах, ішлі ў пілігрымках. Святар падкрэсліў:

   

“Набожнасць нарадзілася са зваротаў да Маці Божай. Нашы продкі звярталіся, і мы просім у яе заступніцтва. Яна як пасрэднік паміж Богам і чалавекам, дапамагае ў нашых патрэбах.”


Прадоўжыла набажэнства Літанія да Марыі. Затым вернікі скіраваліся ў працэсіі вакол касцёла, славячы Бога спевамі. Святым сакрамантам блаславіў святар усіх прысутных.


Пробашч павяцкай парафіі ксёндз Леанід Мозгель шчыра дзякаваў гасцям і мясцовым вернікам, святарам за супольную малітву.


Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

← Предыдущая

Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank

Назад к списку
Следующая →

В июне верующие молятся к Сердцу Иисуса

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]