08 Октября 2010

КУП “Язна”: пра калектыў і справы

gazeta
  • 479
КУП “Язна”: пра калектыў і справыТэрыторыя камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Язна” на працягу апошніх дзесяцігоддзяў пашыралася некалькі разоў: напачатку далучылі калгас імя Пушкіна, пазней—саўгас “Дзісенскі”. Цяпер агульная тэрыторыя гаспадаркі складае 5637 гектараў, плошча сельгасугоддзяў—4880 , пад ворывам—2270. Гаспадараць на гэтай зямлі 163 работнікі, з якіх 75 задзейнічаны ў жывёлагадоўлі, 30—механізатары і вадзіцелі. У калектыве шмат спецыялістаў, якія сумленна працуюць на розных адказных участках. Кіраўніцтва прадпрыемства, напрыклад, заўсёды задаволена выніковасцю работы трактарыстаў Васіля Генадз’евіча і Віктара Генадз’евіча Шыманаў, Віктара Васільевіча Валынца, Віталія Ананьевіча Філіповіча, Аляксандра Антонавіча Саковіча, Валерыя Альгердавіча Яноўскага, вадзіцеляў Паўла Уладзіміравіча Красько, Валерыя Уладзіміравіча Семянца, Анатолія Антонавіча Дубоўскага. У ліку лепшых маладыя—вадзіцель Уладзімір Атмуратаў, трактарысты Віктар Карповіч і Сяргей Шыкуцкі, вопытныя жывёлаводы—даяркі Клеапатра Яўгенаўна Бахір, Зоя Іосіфаўна Ціхановіч, аператараы па догляду цялят Марыя Аляксандраўна Басянок, Яніна Уладзіміраўна Чаронка. Шмат гадоў узначальвае інжынерную службу галоўны інжынер Павел Фаміч Кабяк, а Тадэвуш Іванавіч Захарэвіч загадвае майстэрняй. Фаіна Іванаўна Кісель шмат гадоў працуе галоўным заатэхнікам. Бездакорна абслугоўваюць зернесушылкі Анатоль Уладзіміравіч Гарцукевіч і Віктар Рыгоравіч Краўцоў. За дапамогу ва ўборачных работах праўленне гаспадаркі дзякуе пенсіянеру Івану Віктаравічу Мосіну, у якога за плячым багаты механізатарскі стаж.

— У ліку тых, хто цяпер на заслужаным адпачынку, але ўнёс значны ўклад ў развіцце сельгасвытворчасці, бухгалтары Яўгенія Міхайлаўна Кубліцкая і Аліна Васільеўна Валынец, галоўны эканаміст Зоя Сцяпанаўна Грыневіч, касір Зінаіда Іванаўна Вяль, цялятніцы Вольга Аляксееўна Попел, Антаніна Васільеўна Карповіч, Аляксандра Мікалаеўна Акружная, даяркі Лілія Міхайлаўна Маняк, Соф’я Раманаўна Карповіч, Зінаіда Іванаўна Маняк, парторг Валянціна Уладзіміраўна Спірыдзенка, галоўны інжынер Віктар Іванавіч Якушын,—адзначае кіраўнік КУП Леанід Сяргеевіч Марозаў, які кіруе гаспадаркай з 2005 года.—Няхай даруюць тыя, каго не назваў, многа старанных работнікаў ўжо на заслужаным адпачынку. Хачу ўзгадаць і пра былых кіраўнікоў гаспадаркі— Васіля Рыгоравіча Казлоўскага, Уладзіміра Міхайлавіча Лаўрэнцьева, Анатоля Мікалаевіча Філановіча, Ігара Фёдаравіча Міхнёнка.

На тэрыторыі гаспадаркі 5 ферм. Агульнае пагалоўе статка—1963, у тым ліку 678 кароў. Самая вялікая ферма ў Курылавічах. Для ўтрымання цялят выкарыстоўваецца 7 вытворчых памяшканняў. У ходзе будаўніцтва аграгарадка Язна шэраг жывёлагадоўчых аб’ектаў рэканструяванны, іншыя адрамантаваны, што палепшыла ўмовы ўтрымання статка і працы жывёлаводаў. Але многае яшчэ трэба зрабіць.
Штогод абнаўляецца тэхнічны парк. На працягу некалькіх апошніх гадоў земляробы атрымалі новыя МТЗ-3022 і МТЗ-2022, МТЗ-82, тры збожжаўборачныя камбайны, два шматфункцыянальныя пасяўныя агрэгаты, абаротныя плугі, граблі-валкаўтваральнікі, дзве касілкі навясныя…

— У раслінаводстве цяпер выкарыстоўваецца шмат высокапрадукцыйнай тэхнікі, што і вядзенне палявых работ паскорыла, і якасць іх выкананя палепшыла,—кажа галоўны інжынер.—Летась у гаспадарцы ўстанавілі новую зернесушылку. Адрамантавалі і старэнькую “М-819”. Цяпер і суседнім хлебаробам пры патрэбе дапамагаем з апрацоўкай зерня.

— Многае зроблена на тэрыторыі мехмайстэрні для паляпшэння ўмоў рамонту і захоўвання тэхнікі, па добраўпарадкаванню тэрыторыі. Напрыклад, у майстэрні адрамантавалі дах, завяршаем рамонт дыспетчарскай. Заасфальтаваны пляцоўкі, устаноўлена новая агароджа,—дадае Т. І. Захарэвіч.

— Станоўчыя перамены радуюць вяскоўцаў, прыбаўляюць аптымізму ў рабоце. Праца земляробаў ніколі на была лёгкай, але цяперашняе тэхнічнае аснашчэнне істотна аблегчыла яе. Галоўная праблема—невысокі заробак.Таму важна павялічыць надоі і прывагі жывёлы, мець вышэйшую ўраджайнасць збожжа і іншых сельгаскультур—у гэтым напрамку і працуем,—падкрэслівае Л. С. Марозаў.

На здымку: загадчык мехмайстэрні Т. І. Захарэвіч і адзін з лепшых механізатараў В. Г. Шыман.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.







← Предыдущая

Ценю, что живу и работаю в Миорах

Назад к списку
Следующая →

Дарогай доўгай

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]