Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Профилактика: Единый день безопасности 24 сентября пройдет в Миорском районе
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Социальный вектор: Торговля с душой: как работает магазин «Пачастунак» в Черессах
Дата 23 верасня 2023 года стала асаблівай для міярчан Дзмітрыя БАЙЧУКА і Святланы КРУК. У гэты дзень нарадзілася іх сям’я.
Дзень нараджэння сям’і Дзмітрыя і Святланы Байчукоў – адна са старонак сёлетняга экасвята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Як заўважыла начальнік аддзела загса Ірына Юхно, журавель абяцае шчасце, здароўе і дабрабыт, а жураўліная пара – на ўсё жыццё.
Гучыць марш Мендэльсона, з радасным хваляваннем захо- дзяць у залу ўрачыстых рэгістрацый жаніх і нявеста. Ступаюць на ручнік, каб, згодна з народнай прыкметай, усё жыццё кахаць адно аднаго і жыць у згодзе. Яшчэ адзін прыгожы і кранальны абрад – запальванне сімвалічнага сямейнага ачага, у чым Дзмітрыю і Святлане дапамагаюць іх бацькі.
Пастаўлены подпісы ў запісе акта аб рэгістрацыі шлюбу, маладыя абмяняліся пярсцёнкамі. Спяшаюцца з віншаваннямі родныя, блізкія і сябры.
Павіншаваць маладую сямейную пару прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук, начальнік аддзела па адукацыі Уладзіслаў Кашкур, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Юлія Ліманоўская. Пажаданні самыя шчырыя – кахання, даверу, узаемаразумення, трывалага сямейнага саюзу.
Гісторыя Дзмітрыя і Святланы Байчукоў пачалася два гады таму. Выпадковае знаёмства ў сацсетцы перарасло ў сур’ёзныя адносіны. Дзяўчына дачакалася каханага з арміі. Цяпер разам працуюць у СШ № 2 імя
М. Ізварына. Дзмітрый вядзе ўрокі фізічнай культуры, Святлана – педагог-арганізатар. Сваю будучыню ураджэнец аграгарадка Чапукі і міярчанка звязваюць з родным райцэнтрам, дзе абодвум камфортна і ўтульна.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.