Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Анатолий Сивко проинспектировал ход уборочной кампании в Миорском районе
Официально: Мониторинг цен и ассортимента: депутат Анатолий Сивко посетил автомагазин
Официально: Депутат Анатолий Сивко посетил деревню Малявки с рабочим визитом
Происшествия: ️Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
![]()
Гартаю старонкі кнігі “Віцебшчына вызваленая: кастрычнік 1943-снежань 1945. Дакументы і матэрыялы”. Яна ўтрымлівае дзесяткі архіўных дакументаў, асноўная частка якіх надрукавана ўпершыню. У першую чаргу цікаўлюся звесткамі пра нашу Міёршчыну. Іх няшмат, і ўсё ж дастаткова, каб было ўяўленне пра той нялёгкі і няпросты час.
Лета 1944-га. Толькі што адгрымеў фронт. Ды стрэлы яшчэ чутны. Гэта вайскоўцы, партызаны, знішчальныя батальёны і групы садзеяння вылоўліваюць у лясах рэшткі адстаўшых немцаў і не паспеўшых уцячы паліцаяў.
Утвараюцца мясцовыя органы ўлады. Іх клопат — ахова маёмасці і навядзенне парадку, прыцягненне насельніцтва да працоўнай і гужавой павіннасці ў інтарэсах фронта і аднаўлення гаспадаркі, размініраванне і збор трафейнай зброі, харчаванне вяртаючыхся з нямецкай няволі, правядзенне санітарна-эпідэмічных мерапрыемстваў, пастаўкі харчавання для арміі, догляд пахаваняў байцоў і партызанаў, нават збор у насельніцтва “на часовае захоўванне, да заканчэння вайны” радыёапаратуры.
25 жніўня 1944 г. пастановай ЦК КП(б)Б утворана Полацкая вобласць у складзе 15 раёнаў, у тым ліку Дзісенскага і Міёрскага. А спраў более: трэба падтрымліваць сем’і прызваных на фронт і загінулых, працаўладкоўваць інвалідаў, неадкладна арганізоўваць вытворчасць цэглы...
Ад сельгаспадатку на 1944 год у Міёрскім раёне вызвалены поўнасцю 73 гаспадаркі, што асабліва пацярпелі ад нямецкай акупацыі, і часткова — 102.
У самым канцы 1944-га праводзіцца мабілізацыя насельніцтва на будаўніцтва і аднаўленне мастоў. На гэтыя работы Полацкі, Дрысенскі, Ветрынскі, Дзісенскі і Міёрскі раёны павінны накіраваць 750 чалавек і 200 падвод з вознікамі з 1 студзеня і да 30 сакавіка 1945 года. Асаблівая ўвага цеслярам — іх павінна быць 40%.
Заходнія раёны вобласці мелі свае асаблівасці. 95% насельніцтва тут складалі сяляне-аднаасобнікі, якіх слаба закранула савецкая прапагандысцкая і агітацыйнай работа. Да іх не даходзілі агітатары, не адчуваўся ўплыў хатаў-чытальняў. У Каралеўскім, Дварашчанскім, Ліпацінскім сельсаветах Дзісенскага раёна, Мальцаўскім, Лявонпальскім, Урбанаўскім, Перабродскім і іншых Міёрскага раёна гэтыя хаты-чытальні фармальна існавалі, але не дзейнічалі. Насельніцтва сістэматычна застрашвалі бандыцкія групоўкі. У Міёрскім раёне з 20 сельсаветаў у 16 старшыні мяняліся па 2-3 разы. Актыву яны не мелі.
У заходніх раёнах, нават па няпоўных дадзеных, у 95 сельсаветах са 140 кіраўнікі мяняліся да чатырох разоў. Пастаянныя камісіі пры іх былі толькі на паперы. Мясцовы актыў “ва ўладу” не спяшаўся. Так, у Дзісенскім раёне з 12 старшынь сельсаветаў — 7 прыезджых.
У вёсках панавалі беднасць і малазямелле. 445 гаспадарак на Дзісеншчыне мела ўсяго 303 гектары ўгоддзяў, яшчэ 2044 сядзібы месціліся на 4458 га. На Міёршчыне 568 гаспадарак валодала 450 гектарамі, крыху багацейшымі былі 1832 гаспадары, што апрацоўвалі 3764 гектары.
Пашырыць уласны надзел можна было за кошт панскіх і кулацкіх гаспадарак, але людзі яшчэ не забыліся, чым такое пераразмеркаванне закончылася пасля прыходу “першых Саветаў” у 1939 годзе. Карыстацца чужой зямлёй яны баяліся.
Яшчэ адна праблема — недахоп цяглавай сілы. На Дзісеншчыне з 6110 гаспадарак 2691 не мела коней, на Міёршчыне з 8910—3189. А МТС (8 у вобласці) не задавальнялі патрэбы нават калгасаў.
Дарэчы, да вайны ў заходніх раёнах быў створаны 141 калгас, яны аб’ядноўвалі 4789 гаспадарак. Аднавілася ўсяго 25. На Дзісеншчыне дзейнічалі 2 з ранейшых 24. І ў тых панаваў хаос. У калгасе “1-е Мая”, што побач з райцэнтрам, сенакасілкі і павозкі параскіданы, вупраж — таксама, дысцыпліны няма. Такая ж сітуацыя ў “Чырвоным сцягу”. Не лепш на Міёршчыне: панскія пабудовы калгаса “Праўда” не рамантуюцца, развальваюцца. Інвентар параскіданы, раскрадваецца. Не дзіўна, што з планамі сяўбы гаспадаркі не спраўляліся, пасевы зарасталі. Кіраўнікі ў іх мяняліся адзін за другім.
Недастаткова адчувалася “кіруючая і накіроўваючая роля” партыйных арганізацый (у заходніх раёнах створана 42 пярвічкі, з іх 38 пры ўстановах). У райкамах не хапала работнікаў. Малалікія камсамольскія арганізацыі нават сходы праводзілі рэдка (у Ліпацінскім, Урбанаўскім, Перабродскім сельсаветах).
У верасні 1945 года Полацкі абкам партыі адзначыў, што Міёрскі раён план мясапаставак выканаў на 27%, паставак малака — на 12%, воўны — на 6,7%, а за здачу сена і не браўся.
Падобная, калі не горшая, была сітуацыя і ў іншых суседніх раёнах. Пераразмеркаванне зямлі ішло марудна, як і арганізацыйна-гаспадарчае ўмацаванне калгасаў, МТС.
4 верасня 1945 года ЦК КП(б)Б запатрабавала ад Полацкага абкама партыі павысіць узровень кіраўніцтва партыйнымі, савецкімі і гаспадарчымі арганізацыямі заходніх раёнаў, умацоўваць новыя органы ўлады, паскорыць выдзяленне зямлі сялянам, палепшыць дзейнасць гандлёвых і кааператыўных арганізацый, павялічыць выпуск тавараў шырокага попыту, актывізаваць работу з моладдзю...
Ці не тое гэта, чым мы працягваем займацца і сёння, хаця і на іншым узроўні?!
Л. МАТЭЛЕНАК.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.