12 Июня 2026

Выпускные вечера прошли в школах Миорщины

gazeta
  • 2010

 

Выпускныя вечары ў мінулую пятніцу прайшлі ў школах Міёршчыны. У дарослае жыццё адправіліся 93 хлопцы і дзяўчаты. З іх атрымалі атэстаты с адзнакай сямёра: Антон Вайсковіч, Варвара Пяткевіч, Марыя Марозава з СШ № 2 імя М. Ізварына, а таксама Дзмітрый Каськевіч, Уладзіслаў Кунцэвіч, Сямён Абалевіч  і Аліна Хілько з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі. Карэспандэнты газеты зазірнулі на ўрачыстасць да выпускнікоў СШ № 3.

– Ваш выпуск – найвышэйшы пілатаж. Вы дасягалі вышынь паўсюль, дзе б ні былі, – заўважыла дырэктар школы Наталля Будзько, звяртаючыся да выпускнікоў.

Падкрэсліла, што ў іх ліку чатыры залатыя медалісты, чатыры стобальнікі і яшчэ многія атрымалі высокія балы на ЦЭ, пераможцы і ўдзельнікі інтэлектуальных і творчых конкурсаў. Цэнтралізаваныя экзамены і тэсціраванне – першыя сур’ёзныя іспыты, але гэта толькі пачатак новага шляху. І якім ён будзе – залежыць менавіта ад іх. Наталля Іванаўна пажадала, каб кожнае рашэнне было ўзважаным і падкрэсліла, што школа ганарыцца сваімі выпускнікамі.

Вялі дзяцей па школьным жыцці класныя кіраўнікі Ларыса Лапкоўская і Алена Валеўка. Яны разам з хлопцамі і дзяўчатамі – галоўныя героі ўрачыстасці. Кіраўніцтва школы ўручыла медалі і атэстаты.

– Жыццё – гэта тут і цяпер. Памятайце, што вы павінны самі ўладкаваць яго, стварыць яго. І няхай гэты шлях будзе для вас паспяховым. Адважвайцеся, даследуйце, правярайце, памыляйцеся, бо ў жыцці не памыляцца немагчыма, – наказвала выпускнікам намеснік дырэктара Ірына Ханецкая.

Ад імя бацькоў падзякаваў калектыву школы за мудрасць і ўважлівасць Сяргей Іваноў і перадаў падарунак.

Падчас мерапрыемства не раз гучала слова «дзякуй!» У адрас выпускнікоў, бацькоў, педагогаў. Менавіта ў такім тандэме атрымліваецца выха- ваць гарманічна і ўсебакова развітую асобу.

Шмат яркіх творчых нумароў падрыхтавалі выпускнікі. Кожны з іх нагадваў пра тое, што дзяцінства скончылася, але гэта не нагода для суму, а падстава захаваць цёплыя моманты ў памяці і далей будаваць сваё ўжо дарослае жыццё.

Чуллівы нумар падрыхтавала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталія Гагалінская. З ліхтаром у руках яна расказала, што школа дала дзецям грунтоўны падмурак. Святло сімвалізуе любоў бацькоў і педагогаў, цяпло сяброўства, якія пранясуць праз усё жыццё. Уключылі ліхтарыкі на мабільных тэлефонах гледачы.

Наталія Леанідаўна заўважыла, што хлопцаў і дзяўчат заўсёды будуць чакаць і падтрымліваць на роднай Міёрскай зямлі.
У добры шлях, выпускнікі! 

Алена ВАРОНІНА.
Фото аўтара.
← Предыдущая

В День агрогородка Идолта чествовали многодетную семью Мартиленок

Назад к списку
Следующая →

Сустрэча з ветэранам

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]