17 Апреля 2026

Встреча клубов "Серебряный возраст" Миорского ТЦСОН и "Суседачкі" из аг. Черессы

  • 18077


Сакавіцкая сустрэча клубаў «Сярэбраны ўзрост» ТЦСАН і «Суседачкі» з Чэрасаў атрымалася па-вясенняму яркай, сонечнай, творчай. У праграме – дэфіле і майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў.

Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН наведваюць шмат умеліц. У іх ліку Ніна Іванаўна Ігошына. Колькасць створаных ёй вязаных рэчаў – ад шаляў да сукенак – вымяраецца дзясяткамі. Вырабы майстрыцы прадэманстравалі сяброўкі. Модны паказ прайшоў на «ўра».

– Наш першы вопыт дэфіле мае поспех, – заўважае загадчык аддзялення Ганна Ліскова. – Заняткі школы мадэлінгу ў ліку рэкамендацый Нацыянальнай стратэгіі «Актыўнае даўгалецце - 2030». Будзем далей практыкаваць модныя паказы. Да таго ж нашым дзяўчатам ёсць што паказаць.

Захоплена майстравалі ўдзельніцы сустрэчы ўпрыгожванні з гальштукаў пад кіраўніцтвам спецыяліста па сацыяльнай рабоце Міраславы Плотнікавай.

Для сябровак з чэраскага клуба «Суседачкі» міярчанкі загадзя падрыхтавалі вясеннія падарункі. Госці таксама прыехалі з сувенірамі ручной работы для клуба «Сярэбраны ўзрост». .

← Предыдущая

Миорчанку Марину Мороз коллеги проводили на отдых

Назад к списку
Следующая →

Сустрэча з ветэранам

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]