18 Июня 2010

Званок у рэдакцыю

gazeta
  • 591
На днях патэлефанавалі ў рэдакцыю жыхары вёскі Басянкі-2. Яны з замілаваннем гаварылі пра фельчара Басянкоўскага ФАПа Вольгу Мікалаеўну Міхнёнак.
—У які б час сутак мы ёй ні патэлефанавалі, яна тут жа “прыляціць”,—расчулена паведамляюць на другім канцы провада.—Такая душэўная, добрая, выратавальніца наша. А ў нас тут многім бабулькам за 80, старыя, нямоглыя. Ды і да маладзейшых Вольга Мікалаеўна наведваецца па першаму званку.

Таму і дзякуюць В. М. Міхнёнак яе падапечныя па-сялянску шчыра, ад душы. Прыемна пачуць такое, асабліва напярэдадні прафесійнага свята медыцынскіх работнікаў.

Як бачна, Вольга Мікалаеўна, людской павагай вы не абдзелены. А гэта, згадзіцеся, каштоўная плата за прафесіяналізм, старанне і ўменне дарыць іншым самую каштоўную радасць—радасць жыцця.

Э. БАГДАНОВІЧ.

← Предыдущая

Оздоровительная кампания-2026 стартовала на Миорщине

Назад к списку
Следующая →

Памяць пра тату

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]