28 Сентября 2010

Званок у рэдакцыю: дзякуем старшыні

gazeta
  • 453
Вось ужо трэці год запар збожжавыя на прысядзібных участках вяскоўцаў Язненскага сельсавета абмалочваюцца своечасова, а таму ўдаецца пазбегнуць страт. Сухое зерне добра захоўваецца, не губляецца яно і пры ўборцы. Уладальнікі зямельных надзелаў задаволены, што мясцовая ўлада чуйна рэагуе на іх патрэбы. Таму вялікую ўдзячнасць адрасуюць яны старшыні сельвыканкама Валянціне Мікалаеўне Фядзьковіч і жадаюць ёй усяго найлепшага.

Дарэчы, сёлета да 18 жніўня былі абмалочаны нашы надзелы. І Валянціна Мікалаеўна праехала ля ўсіх іх, каб пераканацца, што работы поўнасцю выкананы.

Софія ІЗАІТКА, вёска Кулакі.


ххх

Паколькі паступала шмат скарг на якасць абмалоту і запозненыя тэрміны ўзнікла неабходнасць удакладніць сітуацыю.

Валянціна Мікалаеўна заказвала камбайн у райаграсервісе для аказання паслуг у першую чаргу рабочым ПМС. Дарэчы, меліяратары запраўлялі тэхніку палівам і кантралявалі ход работ. Камбайн працаваў на ўсіх участках, хто папярэдне звяртаўся да старшыні сельвыканкама, а гэта работнікі ЖКГ, школы, сада. Не сталі чакаць і пенсіянеры з асобных вёсак (у тым ліку і С. Ф. Ізаітка) камбайна з УП “Язна”, згадзіліся на “аграсервісаўскі”, хаця яго паслугі ўдвая даражэйшыя — 3000 рублёў за сотку. Калгасная тэхніка ўбірала надзелы вяскоўцаў за 1,5 тысячы...
19 жніўня “аграсервісаўскі” камбайн адправілі на Міёры, бо ўсе заказы былі выкананы. На якасць яго работ асаблівых нараканняў не было, хаця “Палессе” ўжо праз два гады належыць спісанню.

Мясцовая ж тэхніка, сапраўды, даставіла шмат клопатаў.

Эвеліна БАГДАНОВІЧ.



← Предыдущая

Ценю, что живу и работаю в Миорах

Назад к списку
Следующая →

Пра ветэрана: калі чалавек—асоба

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]