Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»
Дожинки: «Зал бокса Миорам просто необходим»
Официально: В Миорском районе 16 июля пройдет Единый день информирования
Спорт: «Миоры» рвут тишину победой
Спорт: 36 триатлетов из Витебской области примут участие в Международном Минском триатлоне 2026

Лес, прырода, свабода. Так ахарактарызавала турзлёт адна з удзельніц. У мінулыя выхадныя ва ўрочышчы Навалака ў атмасферу паходнай рамантыкі, сяброўства, спаборніцтваў і перамог акунуліся шэсць каманд з 14 арганізацый і прадпрыемстваў Міёршчыны.
Дзяржаўны сцяг падчас урачыстага адкрыцця турзлёту ўзнімаюць прадстаўнікі зборнай цэнтральнай раённай бальніцы і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Іх каманда «112.by» – пераможца мінулагодняга спаборніцтва. Сёлета таксама настроены паказаць найлепшы вынік. Як і каманды аддзела па адукацыі, металапракатнай кампаніі, зборныя райвыканама і УП ЖКГ, Міёрскага раёна газазабеспячэння і Дзісненскага лясгаса. Упершыню на турзлёце «Цудоўная пяцёрка», куды ўвайшлі прадстаўнікі мясакамбіната, Міёрскага ПМС, дзіцячага санаторыя «Расінка», участка электрасувязі і аддзялення аховы.
Прыгожай гульні, яркіх перамог і незабыўных эмоцый пажадаў удзельнікам старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба. Аб правілах бяспечных паводзін нагадалі першы намеснік начальніка РАНС Уладзімір Мажэйка і намеснік начальніка РАУС Андрэй Люцкі. Песняй «Непераможныя» натхніла салістка эстраднай студыі ЦКіНТ Сафія Шук.
На тры дні сталі домам для ўдзельнікаў тур- злёту палатачныя лагеры.
– Паходныя ўмовы не кожнаму падыходзяць, таму некаторыя прыязджаюць толькі на спаборніцтвы, – заўважае капітан каманды аддзела па адукацыі Ніна Лагун. – Я тут увесь час. Удзельнічаю ў спартыўных конкурсах, дапамагаю ў арганізацыі быту. У мяне добрыя памочнікі. Вось афармляем куточак фітнес-лэдзі. На конкурс паходных страў прыгатуем «Танга на ражне»: рульку будзем запякаць. У мінулым годзе нашай запечанай пад зямлёй курыцы прысудзілі першае месца.
На ўваходзе ў лагер шыльдачка з надпісам «ГОСТпода Педагоги». Назва каманды крэатыўна адлюстроўвае тэматыку сёлетняга турзлёту, прысвечанага пяцігодцы якасці і Году беларускай жанчыны.
Адказна падышлі да тэматычнага афармлення лагера турысты з металапракатнай кампаніі. Тут можна пашырыць кругагляд ці ўзнавіць у памяці інфармацыю пра Ефрасінню Полацкую і Сафію Слуцкую, жанчын-герояў Савецкага Саюза, першую беларускую касманаўтку Марыну Васілеўскую.
– У нашай камандзе больш мужчын, бо мужчынскія віды спорту пераважаюць у праграме спаборніцтва, – гаворыць Таццяна Маханькова з каманды «Tinergy» і падкрэслівае: – Аднак і жанчына здольна мужчынскую справу адолець. Напрыклад, умела справілася з колкай дроў наша Люба.
– Для мяне гэта справа звыклая, у вёсцы жыву, – усміхаецца Любоў Сідарава. – На турзлёце не была са школьных гадоў. Хораша тут, ад усіх спраў адпачываеш.
Па душы турыстычная рамантыка Яне Юршэвіч са зборнай каманды райвыканкама і УП ЖКГ.
– Задзейнічана ў спартыўных спаборніцтвах: скачкі ў даўжыню, велатрыял, трыятлон, паласа перашкод, – расказвае суразмоўніца. – На турзлёце не ўпершыню, тут – супер. У нас цудоўная каманда: згуртаваныя, дапамагаем, падтрымліваем, з паўслова адзін аднаго разумеем. Дні спаборніцтваў пралятаюць хутка, а атрыманага пазітыўнага зараду хапае надоўга.
– Лес, прырода, свабода, – дае азначэнне турзлёту капітан каманды «ЛясГаз» Алена Конах. – Люблю прыроду і па жыцці, і прафесія абавязвае. А яшчэ турзлёт – гэта стасункі. У мінулым годзе ўпершыню аб’ядналіся з газавікамі, сёлета зноў разам. Большасць удзельнікаў каманды – моладзь.
Капітан «Цудоўнай пяцёркі» Дзмітрый Кляўко пытаецца, ці трэба для фотаздымкі аўтамат. Майструе з дрэва вырабы, прыхапіў з сабой рукатворную зброю для дэкору. Яшчэ «канёк» Дзмітрыя – веласіпед. Трэці год запар на турзлёце яму няма роўных у велатрыяле ў асабістым заліку. У ролі капітана ўпершыню. Заўважае, што прадстаўнікі розных калектываў пазнаёміліся бліжэй і разам удзельнічалі ў спаборніцтвах.
– Вы своечасова. Якраз юшка гатова, – гасцінна запрашае ў лагер каманды «112.by» медсястра-дыетолаг Алеся Баравік.
На турзлёце яна ў якасці повара. Дапамагае па кухні медсястра Жанна Яроменак. Накарміць спартсменаў – задача важная.
– Учора на вячэру плоў гатавалі. Сёння будзе халаднік, бульба, тушаная з мясам. Шашлыкі таксама ў меню ёсць, – расказваюць гаспадынькі. – Сіл нашым спартсменам на ўсе спаборніцтвы хопіць.
Кожны дзень турзлёту насычаны.
– У праграме як традыцыйныя, так і новыя конкурсы, – заўважае загадчык сектара спорту райвыканкама Ларыса Малецкая. – У мінулым годзе спадабалася прагулка «Давер», калі ўдзельнік з завязанымі вачыма пераадольвае перашколы, арыентуючыся толькі на голас таварыша. Сёлета таксама ўключылі яе ў праграму. З навінак – конкурс па колцы дроў і эстафета «Забі цвік», дзе акрамя сілы патрэбна трапнасць. Конкурс самадзейнасці – свайго роду мясцовы турыстычны «Славянскі базар». Настрой ва ўсіх цудоўны, гатовы спаборнічаць і паказваць, на што здольныя.
Па выніках усіх конкурсаў вызначана тройка лідараў. Трэцяя пазіцыя ў зборнай каманды ЦРБ і РАНС «112.by», на другой – «Tinergy». Пераможца раённага турзлёту-2026 сярод працоўнай моладзі і прадстаўнікаў працоўных калектываў – зборная райвыканкама і УП ЖКГ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.