Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: Телефонные мошенники лишают жилья пенсионеров
Актуально: Банковские карты некоторых банков могут не работать в Беларуси в ночь на 14 августа
АПК: В Витебской области продолжается акция по оказанию помощи сельхозпредприятиям
АПК: Профсоюз АПК Миорщины отметил заслуги поваров, работающих на полях
Происшествия: В период с 3 по 9 августа на территории Витебской области зарегистрировано 27 киберпреступлений

Уздоўж палявой дарогі з аднаго боку луг, з другога – сасоннік. Здаецца, далей толькі такі пейзаж. Але вось з-за ствалоў стромкіх сосен паказваецца вёсачка Залонецкія. Калі ехаць з Дзісны, першай прывітае сядзіба Генадзя і Жанны Мудрэвічаў. Дагледжаныя дом і падворак, агарод і сад сведчаць аб працавітасці гаспадароў.
У двары ўтульна і цікава. Пераходзіш невялікі мосцік – і трапляеш у казачныя дэкарацыі. Усміхаецца калабок на пяньку, бліжэй да дома размясціўся сабачка, не адразу заўважыш вожыка пад елкай, на ўскрайку падворка курыца з куранятамі, ля аздобленай камянямі сажалкі з невялікім фантанчыкам лебедзь-клумба, паблізу мосціка – дэкаратыўны калодзеж. Адразу не ахопіш вокам усе садовыя фігуры і малыя архітэктурныя формы. Дапаўняюць іх жывыя кветкі, кустарнікі, дрэўцы. Рознымі колерамі красуюць ружы, рыхтуюцца пераймаць эстафету цыніі, яшчэ набіраюцца сіл аксаміткі. Раскошай белай квецені вабіць дэйцыя.
– Падворак у красках ад вясны да восені. Першымі паказваюцца крокусы і гіяцынты, затым надыходзіць чарга нарцысаў і цюльпанаў, пасля распускаюцца касачы, за імі – лілеі і так далей, – расказвае гаспадыня і заўважае: – Кветкі – мая хвароба. Маці іх шмат вырошчвала, ад яе мне гэтая любоў перадалася.
Малая радзіма Жанны Мудрэвіч – вёсачка Царкаўляне ў Туркоўскім сельсавеце. Восьмае дзіця ў сям’і, яна з малых гадоў ведала цану хлеба на стале. Прыгадвае, як хацелася застацца дома і паглядзець цікавы фільм, а трэба было спяшацца на поле сена сушыць.
– Мама мне часам казала: «Не ведаю, дачушка, як ты жыць будзеш, ты ж такая лянівая», – з усмешкай прыгадвае суразмоўніца.
Як аказалася, у гэтым маці не мела рацыі. Жанна Аляксандраўна штодня ў клопатах. Гадуюць жывёлу і птушку, даглядаюць агарод і сад, добраўпарадкоўваюць дом і падворак.
Надзейныя памочнікі ва ўсіх справах – муж Генадзь Раманавіч і дачка-дзевяцікласніца Кацярына.
– Як муж гаворыць: «Мы з табой банда!», – заўважае Жанна Аляксандраўна. – І Каця да нашай «банды» далучылася. Цяпліцы даглядае, з сенам дапамагае. Увогуле стараемся разам з клопатамі спраўляцца.
Дом у Залонецкіх дастаўся Генадзю Раманавічу ад бацькоў. Простую сельскую хату паступова мадэрнізавалі ў камфортнае сучаснае жыллё.
Працавітасць – адметная рыса Мудрэвічаў. Пра яе сведчыць і той факт, што, вярнуўшыся з бальніцы, ужо на наступны дзень Генадзь Раманавіч скіраваўся абкошваць падворак. Сядзець без справы яму не пад сілу. Летнім ранкам устае раней за ўсіх, вядзе карову ў поле.
– Пакуль не доіцца, таму я да шасці паспаць магу, – смяецца гаспадыня.
У яе іншых спраў удосталь. Накарміць свіней і кур, прапалоць агарод і клумбы, сабраць ураджай… Свежымі агуркамі з цяпліцы частуюцца ўжо напрыканцы мая. Бліжэй да сярэдзіны чэрвеня саспяваюць клубніцы. Як называецца гатунак, які развяла пяць гадоў таму, Жанна Аляксандраўна не запомніла. Аднак ацаніла яго за буйныя салодкія ягады. Каб пры зборы заставаліся чыстымі, засцілае прамежкі саломай. Сёлета пад яе пасцяліла яшчэ кардон. Гэтым лайфхакам падзяліліся знаёмыя. Падказку пра «ласунак» для парэчак знайшла ў ЦікТок: у канцы красавіка-пачатку мая падкарміць трыма сталовымі лыжкамі бульбянога крухмалу, высыпаўшы яго па перыметры выкапанай вакол куста ямкі і прысыпаўшы зямлёй. Чорныя парэчкі яшчэ даспяваюць, а чырвоныя наліліся сокам.
З клубніц гатуе кампоты. Таксама ўзбівае блэндэрам ягады з цукрам, раскладае па кантэйнерах – і ў маразілку. Летні дэсерт на зіму гатовы і вельмі да смаку ўсім.
Гаспадарчыя клопаты для сям’і Мудрэвіч – гэта і крыніца дабрабыту, які ствараюць сваімі рукамі, і хобі, што патрабуе сіл і адначасова зараджае энергіяй, і лад жыцця, які па-іншаму ім не ўяўляецца.
– У дажджлівае надвор’е не ведаем, чым сябе заняць. Без работы сумна і нецікава, – заўважаюць гаспадары.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.