Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Анатолий Сивко проинспектировал ход уборочной кампании в Миорском районе
Официально: Мониторинг цен и ассортимента: депутат Анатолий Сивко посетил автомагазин
Официально: Депутат Анатолий Сивко посетил деревню Малявки с рабочим визитом
Происшествия: ️Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
Такі падарунак для жанчын Міёршчыны напярэдадні 8 Сакавіка зрабілі супрацоўнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці. Брава рэжысёру і ўдзельнікам святочнага канцэрта «Менавіта пра яе»! Сучаснасць і мінулае, традыцыі і трэнды, дзёрзкасць і пяшчотнасць, лірычнасць і энергічнасць сплялі яны ў эфектны букет для жанчын. Цёплыя пажаданні, прызнанні ў любові, музычныя і танцавальныя нумары, жарты гучалі са сцэны.
Святочная атмасфера ў Цэнтры культуры і народнай творчасці ахутвала з парога. У фае была прадстаўлена тэматычная фотазона, падымалі настрой вырабы клуба народных майстроў «Святліца» і работы беларускай мастачкі Ядвігі Сянько.
Далей дзейства перамясцілася ў глядзельную залу. Галоўныя героі свята – лаўрэаты звання «Жанчына года Міёршчыны». Для іх – усмешкі, апладысменты і кветкі.
Павіншаваў усіх жанчын са святам кіраўнік раёна Сяргей Сямёнычаў:
– Прырода надзяліла вас цудоўнымі якасцямі: дзіўнай прыгажосцю, несканчонай энергіяй, жыццёвай мудрасцю і цярпеннем, здольнасцю беззапаветна кахаць і захоўваць сямейны ачаг. Гэтае каханне змяняе свет. Дзякуючы вам з пакалення ў пакаленне захоўваюцца і памнажаюцца сямейныя традыцыі, духоўныя і маральныя каштоўнасці. Вы падзяляеце з намі адказнасць за будучыню сваіх дзяцей, сям’і, роднай краіны. Нізкі вам паклон. Няхай збываюцца ўсе вашы жаданні, любіце і будзьце любімыя!
Старшыня райвыканкама ўручыў дыпломы пераможцам раённага конкурсу «Жанчына года Міёршчыны» Наталлі Валенцік, Галіне Федуковіч, Святлане Яленскай, Ірыне Грыгор’евай і Ганне Лісковай. Кожная з іх паказвае прыклад у працы і выхаванні дзяцей. З ганаровым званнем іх павіншавалі родныя, калегі і сябры.
Жанчына ўвасабляе ў сабе ўсе чатыры стыхіі прыроды. Феерычнае шоў прадставілі ўдзельнікі тэатра авангарднай моды «Гаворачыя мадэлі» пад кампазіцыю ў выкананні Аляксея Астукевіча. Кожны нумар перасыпалі філасофскія і жартоўныя пераходы. Пяшчотна і лірычна спявалі юныя вакалісты з ансамбля «Хованкі».
Мы бываем рознымі – пяшчотнымі і дзёрзкімі, і гэта пра стан душы, а не пра лічбу ў пашпарце. Бугі-вугі ў выкананні харэаграфічнага калектыву «Нясумны ўзрост» выклікаў шквал апладысментаў. «А мне – 20!», запэўнівала і не пакідала сумненняў эфектная Святлана Бакевіч і раіла «Вы ўсміхніцеся без прычыны – і ўсе разгладзяцца маршчыны». Рытуаламі прыгажосці падзяліліся дзяўчаткі.
Шчаслівыя жанчыны паспяховыя ва ўсіх ролях – работніцы, жонкі, маці. У іх руках любая рэч становіцца шэдэўрам. А асноўны крытэрый бязмежнага жаночага шчасця – каханне. Падтрымка мужчын надае ўпэўненасці і акрыляе. Прызнавалася ў любові гледачам эфектнае трыа Мікіты Дабравольскага, Сяргея Ішчука і Аляксея Рачыцкага, а таксама музычны квартэт Аляксандра Ляшкевіча, Міраслава Блажэвіча, Сяргея Ішчука і Ігара Мятлы. Узровень мілаты на сцэне і ў зале зашкальваў. Абаяльны Мікіта чулліва павіншаваў са святам любую матулю і падзякаваў ёй за падтрымку. Песню Сяргея Ішчука пра жонку Насцю суправаджала відэа з падрыхтоўкі і самога вяселля.
Нумары – гарачае фламэнка ад гітарыста Аляксандра Шамёнка і запальную песню ад Арцёма Карандзея – па-майстэрску дапаўнялі выхаванцы харэаграфічнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў. Падымалі настрой гледачам усходнія танцы ад студыі «Фазійя» пад беларускую песню «Касіў Ясь канюшыну» ад саліста Яўгена Налівайкі.
Кожны стараецца сачыць за трэндамі. Вось і вакальны ансамбль «Хованкі» прадставіў нумар пра Барбі і Кена. Ружовы колер запаланіў сцэну. Успомнілі дарослыя пра часам празмернае захапленне маркетплэйсамі, калі няважна што набыць, галоўнае – колькасць пакупак.
Моцным вакалам радавалі «Дзісенчукі» і дуэт Аляксандра Ляшкевіча і Дзіяны Лямеза, а таксама легендарны Сяргей Філіпаў і абаяльны Ігар Мятла. Абдымала шчасцем яркая Святлана Ішчук. Пяшчотную кампазіцыю Надзеі Шымуковіч падтрымалі ўдзельнікі ансамбляў «Непаседы» і «Галасок». Дарылі эмоцыі гледачам Ягор Абалевіч і Валерыя Паўлоўская.
«Найлепшыя сябры дзяўчат – гэта брыльянты», спявалі тры грацыі Ганна Мацукова, Дзіяна Лямеза і Дар’я Каралькова. Насамрэч усе мараць быць шчаслівымі. І ў кожнай гэтае шчасце сваё. Адна знаходзіць яго ў сям’і, другая ў рабоце, трэцяя ў хобі. Няхай усе гэтыя складнікі прысутнічаюць у жыцці кожнай жанчыны!
Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.