03 Апреля 2025

"Ответственность за незаконный оборот наркотиков и их потребление несет каждый" - заверил первый заместитель начальника Миорского РОВД

gazeta
  • 619

В последние годы проблема незаконного оборота наркотиков и их потребления стала одной из самых острых в обществе. Этот вопрос затрагивает не только правонарушителей, но и всю нашу жизнь – от безопасности на улицах до состояния здоровья населения.

У апошнія гады праблема незаконнага абароту наркотыкаў і іх спажывання стала адной з самых вострых у грамадстве. Гэтае пытанне закранае не толькі правапарушальнікаў, але і ўсё наша жыццё – ад бяспекі на вуліцах да стану здароўя насельніцтва.

Заканадаўства ў большасці краін свету строга карае за незаконны абарот наркотыкаў. У залежнасці ад цяжкасці злачынства гэта можа быць ад штрафу да доўгага пазбаўлення волі, што абумоўлена сур’ёзнай шкодай, якую наносяць яны асобным людзям і грамадству ў цэлым. Сутыкнуцца з праблемай можа кожны з нас – як непасрэдна, так і праз блізкіх.

Спажыванне наркотыкаў можа прыводзіць да залежнасці, якая патрабуе доўгага лячэння і рэабілітацыі. А яна часта становіцца прычынай злачынстваў, уключаючы крадзяжы і гвалт.

Важна ўмець распазнаваць прыкметы наркатычнага ап’янення, каб своечасова аказаць дапамогу або паведаміць аб праблеме. У іх ліку:

v змяненні ў паводзінах – чалавек можа стаць агрэсіўным, замкнёным або, наадварот, празмерна, кантактным;

v фізічныя змяненні – пашыраныя ці звужаныя зрэнкі, пачырваненне вачэй, парушэнне каардынацыі рухаў;

v эмацыянальныя ваганні – рэзкія перапады настрою, дэпрэсія ці эйфарыя;

v пах – некаторыя наркотыкі маюць характэрны пах.

Адказнасць за незаконны абарот наркотыкаў ляжыць на кожным з нас. Важна не толькі сачыць за захаваннем закона, але і ўдзельнічаць у прафілактычных мерапрыемствах, інфармаваць моладзь пра рызыкі і наступствы ўжывання наркотыкаў. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам стварыць бяспечнае і здаровае грамадства, вольнае ад наркатычнай залежнасці.

Святаслаў ПАНІЧ, першы намеснік начальніка РАУС.
Фота для ілюстрацыі.

← Предыдущая

Духовная радость в «Росинке»: визит епископа Полоцкого и Глубокского Игнатия

Назад к списку
Следующая →

Заряжают на добрые дела односельчан и соседей семья Почепков из Узмен

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]