Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
Общество: Радиостанции Беларуси теперь можно с комфортом слушать в любой точке мира
Экономика: В Беларуси на 1 сентября открыто 156,3 тыс. депозитных счетов по программе "Семейный капитал"
Экономика: В чем опасность скрытой заработной платы
Общество: Суммы арендной платы выставлены в ЕРИП
Этот учебный год для изобразительного отделения детской школы искусств примечателен увеличением учебных классов. В распоряжении педагогов и учащихся помещения бывшего районного отдела принудительного исполнения, находившегося в здании КБО. Подразделение реорганизовали, а служебные кабинеты превратились в своего рода творческие мастерские.
Гэты навучальны год для выяўленчага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў адметны павелічэннем вучэбных класаў. У распараджэнні педагогаў і вучняў памяшканні колішняга раённага аддзела прымусовага выканання, што знаходзіўся ў будынку КБА. Падраздзяленне рэарганізавалі, а службовыя кабінеты ператварыліся ў свайго роду творчыя майстэрні.
У шматгранны свет выяўленчага мастацтва акунаешся, як толькі пераступаеш парог аддзялення. На адной сцяне ўздоўж усяго калідора – яркія вынікі творчых старанняў вучняў. Малюнкі пастаянна абнаўляюцца. На супрацьлеглым баку таксама перыядычна змяняюцца выставы. Адну з іх – «Вучань. Студэнт. Настаўнік» – складаюць работы выпускнікоў школы, якія сталі студэнтамі творчых спецыяльнасцяў, затым выкладалі. Работы створаны ў розны час – вучнёўскі, студэнцкі, выкладчыцкі.
– Гэтую выставу рыхтавалі да 25-годдзя аддзялення і ладзілі яе на мастацка-графічным факультэце ВДУ імя П. Машэрава. Цяпер частка работ захоўваецца ў нашай школе. Сярод больш чым 50 аўтараў архітэктар Андрэй Станевіч, скульптар і прадпрымальнік Аляксандр Чарняўскі, дызайнер Дзмітрый Шабалтас, прамысловы дызайнер Ганна Мяніцкая, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Марына Балабан, мастак-дызайнер Валянціна Вішнеўская, мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Андрэй Званскі і іншыя, – расказвае загадчык аддзялення Баляслаў Чарняўскі. – Цяпер аформілі новую выставу. Гэта работы вучняў Полацкай дзіцячай школы мастацтваў. Яны адлюстравалі партрэты вядомых людзей. Сярод іх Францыск Скарына, Аляксандр Пушкін, Вінсэнт Ван Гог і іншыя. Нашы педагогі падрыхтавалі інфармацыю пра кожнага. Раскажам наведвальнікам.
Госці ў новым доме выяўленчага аддзялення бываюць часта. Прыходзяць вучні школ райцэнтра, навучэнцы іншых аддзяленняў школы мастацтваў. Былі на экскурсіі і жадаюць завітаць зноў падапечныя аддзялення рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН. Поўніцца добрымі словамі кніга водгукаў.
– Экскурсія сумяшчае тэорыю і майстар-клас. Простай мовай расказваем пра характарыстыкі колераў, правілы кампазіцыі і так далей, – заўважае Баляслаў Часлававіч.
Асобнае памяшканне загадчык аддзялення называе залай дасягненняў. Тут на стэндах фотаздымкі, якія нагадваюць пра адметныя падзеі, узнагароды з конкурсаў, работы педагогаў і выхаванцаў. І ў кожнага прадмета свая гісторыя.
На выяўленчым аддзяленні ў васьмі групах займаюцца 88 дзяцей. Разам з загадчыкам свет мастацтва адкрываюць ім педагогі Наталля Даргель, Вольга Чарняўская, Анастасія Бурштэйн і Алена Батарчук.
Два класы засталіся ў галоўным корпусе, астатнія спяшаюцца на ўрокі на новы адрас.
– Нават менш прапускаць сталі, – з усмешкай заўважае педагог Анастасія Бурштэйн. – Хораша тут. Больш прасторы для творчасці. Акрамя заняткаў ладзім мерапрыемствы з нагоды святаў. Напрыклад, шырокую масленіцу адзначалі. Вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, адгадвалі масленічныя загадкі, частаваліся блінамі за чаяпіццем. Дзецям вельмі спадабалася. Цяпер рыхтуем работы да конкурсу «Велікодная радасць».
Кожны год навучэнцы і педагогі выяўленчага аддзялення ўдзельнічаюць у конкурсах і выставах, штораз атрымліваюць узнагароды. Нядаўна скарбонку поспехаў папоўнілі дыпломы пятага абласнога мастацкага конкурсу «Асарці», дзе адзначаны Ганна Чарвак, Ксенія Лонская і Валерыя Цімафеева.
– Удзел у конкурсах і выставах для педагогаў і дзяцей – гэта магчымасць асабістага і прафесійнага росту, – падкрэслівае загадчык аддзялення.
Трапіць на выставу-кірмаш «Млын» у сталіцу – асалода для педагога Вольгі Чарняўскай. Яе ўлюбёны занятак у вольны час – ствараць керамічныя ўпрыгожванні. З такім жа натхненнем выкладае жывапіс, малюнак, кампазіцыю.
– Цікава назіраць за тым, як з кожным годам расце майстэрства дзяцей. У кожнага свой рост. Ніколі не раблю акцэнт на адзнаках як на матывацыі, – расказвае педагог. – З пераездам у новыя класы з’явілася больш натхнення. Разам з класічнымі пачалі практыкаваць нефарматныя заняткі ў канцы чвэрці з чаяпіццем і тэматычнымі гульнямі. Падчас іх дзеці па-іншаму раскрываюцца.
Урокі на выяўленчым аддзяленні пачынаюцца з двух гадзін дня. Індывідуальныя заняткі не практыкуюцца. Педагог працуе або з цэлым класам, дзе можа быць не больш за 12 вучняў, або з падгрупай. У раскладзе кожны дзень адзін прадмет, на які адводзяцца два – тры ўрокі. У старэйшых вучняў раз на тыдзень дадаецца гісторыя выяўленчага мастацтва. Акрамя асноўных прадметаў дзеці выбіраюць адзін з накірункаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Гэта можа быць разьба па дрэве, пляценне з саломкі, маляванка, кераміка, пап’е-машэ.
Нядаўна на аддзяленні з’явілася новая традыцыя.
– Пасвячэнне ў мастакі сёлета праводзілі другі год. Ведалі, што ёсць такое мерапрыемства ў іншых школах мастацтваў, і вырашылі паспрабаваць у сябе, – расказае педагог Наталля Даргель. – Складаем сцэнарый, выбіраем забавы, звязаныя з выяўленчым мастацтвам. Сёлета змайстравалі тэматычную фотазону, дзеці з задавальненнем рабілі здымкі. Усім спадабалася: і дзецям, і педагогам.
У новым навучальным годзе на аддзяленні будуць чакаць новых вучняў.
– Выяўленчае мастацтва патрэбна ўсім, – падкрэслівае Баляслаў Чарняўскі. – Ёсць шэраг прафесій, дзе вельмі дарэчы навыкі, атрыманыя на занятках. Гэта і архітэктар, і інжынер, і зубны тэхнік… У цэлым жа выяўленчае мастацтва развівае ўяўленне, вучыць заўважаць прыгожае, выхоўвае эстэтычны густ.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фотаматэрыял з архіва выяўленчага аддзялення ДШМ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.