Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
ОтмечатьДень металлургадля Миорщины – традицияновая. ООО "Металлопрокатнаякомпания" является самым молодым и вместе с тем самым перспективным градообразующим предприятием.Минск, Брест, Москва, Калининград, Краснодарский край, Челябинская область, Азербайджан, Пакистан... это неполный перечень адресов, куда поставляется продукция металлопрокатного завода.Праздничныйконцертдля его сотрудников состоялсяв Центре культуры и народного творчества.
Адзначаць Дзень металурга для Міёршчыны – традыцыя новая. ТАА «Металапракатная кампанія» з’яўляецца самым маладым і разам з тым самым перспектыўным горадаўтваральным прадпрыемствам. Мінск, Брэст, Масква, Калінінград, Краснадарскі край, Чалябінская вобласць, Азербайджан, Пакістан… Гэта няпоўны пералік адрасоў, куды пастаўляецца прадукцыя металапракатнага завода. Святочны канцэрт для яго супрацоўнікаў адбыўся ў Цэнтры культуры і народнай творчасці.
Вольных месцаў у глядзельнай зале засталося няшмат. Многія супрацоўнікі металапракатнага завода прыйшлі на ўрачыстасць сем’ямі. Бліжэйшыя паўтары гадзіны ім належала правесці ў прыемнай атмасферы адпачынку і творчасці.
Жалезных нерваў і сталёвай вытрымкі калектыву, надзейных партнёраў і новых рынкаў збыту прадпрыемству пажадаў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Пуйша. На ўрачыстасць завітаў з узнагародамі. Ганаровай граматай райвыканкама адзначаны намеснік галоўнага механіка, механік цэха Аляксандр Канах і галоўны бухгалтар Таццяна Котава. Падзяка аб’яўлена вядучаму інжынеру па ахове навакольнага асяроддзя Сяргею Марыеўскаму.
Дзякуючы металапракатнаму заводу наш раён з сельскагаспадарчага ператвараецца ў прамысловы, а залог паспяховай дзейнасці прадпрыемства – штодзённая старанная праца кожнага супрацоўніка, адзначыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аксана Падзява. Уручыла ўзнагароды па прафсаюзнай лініі.
Пад дружныя апладысменты калег атрымлівалі ўзнагароды найлепшыя работнікі завода. 17 з іх адзначаны ганаровай граматай ТАА «Металапракатная кампанія», 20-ці аб’яўлена падзяка генеральнага дырэктара. Як заўважыў кіраўнік прадпрыемства Сяргей Ісаеў, многія задачы яшчэ не выкананы і ёсць куды развівацца. У гэтым дапаможа цудоўная каманда спецыялістаў і сапраўдных майстроў сваёй справы.
У ліку гасцей свята ваенны камісар раёна Сяргей Пунтус. Павіншаваў калектыў прадпрыемства і ўручыў свайму папярэдніку Сяргею Жабёнку, якія цяпер заняты на металапракатным заводзе, юбілейны медаль «80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».


Яркі на эмоцыі канцэрт падрыхтавалі для міёрскіх металургаў артысты эстраднай студыі Цэнтра культуры і народнай творчасці. Дзіяна Лямеза, Ганна Мацукова, Сафія Шук, Дар’я Каралькова, Дзіяна Гуліева, Святлана Ішчук, Ягор Абалевіч, Мікіта Дабравольскі дарылі гледачам добры настрой, які вяртаўся шчодрымі апладысментамі.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.