Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: Изменения в работе мобильного приложения M-Belarusbank
Актуально: С 5 по 16 октября проходит акция "Молодежь за безопасность"
Актуально: В Миорском районе с 7 октября начинается отопительный сезон
Происшествия: Хроника происшествий по Миорскому району
Калі едзеш з Міёр у бок Полацка, сустракаеш вёску Шарагі. У яе назве прасочваецца "фамільны" след. Найбольш верагодна, што "Шарагі" пайшлі ад прозвішча Шараг, даволі распаўсюджанага на тэрыторыі раёна. Яно паказвае на заснавальніка роду, утворана ад аналагічнага імені. Ідышскае імя Шраг (Шрага, Шраге) азначае "свечка, полымя".
Магчыма таксама, што прозвішча Шараг утворана ад сугучнай мянушкі. Этымалагічна звязана з "Шарак", што ў перакладзе з беларускай мовы азначае "кафтан з шэрага сукна". Так маглі называць таго, хто насіў шэрую вопратку. Магчыма, што мянушка Шараг паходзіць ад "шараг" — "крыўляка, ламака, курчыла, дзяргун". Так звалі няўрымслівае, непаслухмянае дзіця.
Гэта толькі некалькі варыянтаў паходжання самога прозвішча. Тут выяўляюцца яўрэйскія і беларускія карані, што невыпадкова. Яшчэ да пачатку Вялікай Айчыннай вайны вялікую частку насельніцтва гарадоў і бліжэйшых да іх вёсак складалі яўрэі. А Шарагі размешчаны за некалькі кіламетраў ад у мінулым буйнога павятовага цэнтра — Дзісны. Прозвішчам Шараг там нельга было нікога здзівіць.
Зараз Шарагі — невялікая вёска. Жыццё тут працякае памерана і павольна.
Хацелася б, каб кожны жыхар раёна ведаў гісторыю свайго краю. Спазнавайце новае, здзіўляйцеся разам з намі.
Дзмітрый ВАСІЛЕНКА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.