Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Общество: В Беларуси за январь - май 2026 года ликвидировано 14 интернет-наркошопов
Социальный вектор: Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами
Профилактика: С 1 июня по 15 сентября на Миорщине проходит специальная программа "Мак"
Невялікая ўзрушанасць і хваляванне панавалі ў мінулую пятніцу на сцэне раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Тут падвялі вынікі года па ўсіх трох аддзяленнях школы мастацтваў і развіталіся з яе выпускнікамі.
Адчыніў святочны канцэрт, прысвечаны выпускному ў дзіцячай школе мастацтваў, узорны аркестр баянаў – лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.
З паспяховым завяршэннем навучальнага года выхаванцаў і педагогаў школы павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Жук:
– Вы годна прадстаўляеце наш раён на абласным, рэспубліканскім і міжнародным узроўні. Пра гэта сведчыць вялізная колькасць узнагарод. Што яшчэ раз пацвярджае, што Міёрская зямля багатая на таленавітых людзей, якія разам дабіваюцца значных вынікаў.
Аляксандр Іванавіч падзякаваў вялікаму творчаму калектыву дзіцячай школы мастацтваў за майстэрства і творчасць, якія дораць гледачам. Выказаў упэўненасць у тым, што і сёння іх чакае шмат узнагарод. І яны сапраўды былі. Удзячнасць упраўлення культуры аб’яўлена педагагічнаму калектыву за падрыхтоўку фіналістаў конкурсаў. Ганаровай граматай адзначаны дырэктар Ігар Лавец і настаўнік Яўгенія Баговіч.


Заслужаныя ўзнагароды атрымалі пераможцы рэгіянальных, абласных і дыстанцыйных конкурсаў. У тым ліку пераможцы конкурсу, прысвечанага 25-годдзю заснавання Віцебскай дыяцэзіі: дыплом 3-й ступені ў выхаванкі выяўленчага аддзялення Сафіі Баран. Дыплом 3-й ступені на абласной выставе-конкурсе «Калядныя матывы» заваявалалі Марыя Швед і Ульяна Чарвак. У абласным конкурсе «Асарці» дыплом 1-й ступені ў Ганны Чарвак, а спецыяльны дыплом – у Ксеніі Лонскай. У дэкаратыўна-прыкладной творчасці атрымала грамату Валерыя Цімафеева. У абласной выставе-конкурсе «Велікодная радасць» дыпломамі 3-й ступені адзначаны Ева Бурштэйн, Караліна Вішнеўская і Лізавета Пруткова, 2-й – Андрэй Рачыцкі і Валерыя Ракшня. Спецыяльнымі дыпломамі адзначаны Станістаў Гернат і Паліна Кулеш.
Яркі і непаўторны калейдаскоп з розных нумароў прадставілі вучні разам з настаўнікамі. Яны гралі на музычных інструментах, танцавалі і спявалі, дэманструючы неверагодны талент і ўменне імправізаваць, што неабходна сапраўднаму артысту. Упершыню ў якасці госці выступіла нядаўняя выпускніца Віялета Томка, а сёння навучэнка Наваполацкага музычнага каледжа.
Ад імя бацькоў падзякавалі выкладчыкам за тое, што адчынілі перад іх дзецьмі свет мастацтва, навучылі бачыць цудоўнае вакол сябе, Аляксандр Дуброўскі і Вікторыя Фурс.


– Сёння асаблівы дзень: нашы дзеці пакідаюць сцены школы, напоўненыя натхненнем, творчасцю і шчаслівымі момантамі. Дзякуй вам за іх усмешкі, за радасць перамог, за вашу падтрымку. Вы ўклалі ў кожнае дзіця душу і навучылі яго верыць у сябе.
Заклікала выпускнікоў паступаць ва ўстановы культуры начальнік сектара культуры райвыканкама Аксана Падзява. Заўважыла, што не кожны звяжа лёс з мастацтвам, але любоў, якую прывіла да яго школа, пранясе праз усё жыццё.
– Жадаю вам быць сапраўднымі патрыётамі сваёй малой радзімы, заўсёды памятаць, што жывяце ў самым цудоўным куточку Беларусі, – падкрэсліла Аксана Айвараўна.




Пасля канцэрта трымалі слова ў адказ выпускнікі, якія прадставілі капуснік. У фае размясцілася выстава работ выхаванцаў мастацкага аддзялення, а таксама фота з педагогамі і выпускнікамі розных гадоў.


Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.