02 Июля 2013

Освободители

gazeta
  • 504

Освободители У раённай кнізе "Памяць" адзначана, што "вызваленне на Міёршчыну прынеслі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе першага этапа аперацыі "Баграціён". У напрамку Дзісны наступалі часці 6-й гвардзейскай арміі, 154-я стралковая дывізія, 44-я мотастралковая брыгада і 159-я танкавая брыгада фронту". Аказваецца, гэтыя звесткі няпоўныя.

 

Освободители У склад 6-й гвардзейскай арміі ўваходзіў 2-і гвардзейскі стралковы корпус, які наступаў у напрамку Міёр. Ён уключаў у сябе 9-ю, 46-ю і 90-ю гвардзейскія стралковыя дывізіі, 166-ю стралковую. Не ўсе гэтыя падраздзяленні нават названы сярод часцей, што вызвалялі тэрыторыю сучаснага Міёрскага раёна. Больш пашанцавала 166-ай стралковай Чырванасцяжнай дывізіі, якая з 1 да 3 ліпеня 1944 года з баямі прайшла праз вёскі Стары і Новы Пагост, Барсучына, Пальчахі, Мацюкі, Масеўцы, Міснікі,    Пад'ельцы, Кацілава, а потым рушыла ад Новага Пагоста на Ёды.

 

Освободители У райваенкамаце захаваўся альбом са здымкамі каманднага складу 166-й стралковай дывізіі. На першым з іх камандзір дывізіі Анісім Іларыёнавіч Светлякоў яшчэ ў званні палкоўніка разам з адным са сваіх афіцэраў. Менавіта ў час аперацыі "Баграціён", магчыма, пры праходжанні нашых мясцін, Анісіму Іларыёнавічу было прысвоена генеральскае званне. На другім здымку ён ужо з генеральскімі пагонамі абмяркоўвае планы будучых баявых дзеянняў са штабнымі афіцэрамі.

На здымку, дзе сама больш ваеннаслужачых, — гэта партыйны актыў дывізіі, дзе менш — палітаддзел дывізіі.

 

Освободители Праз шмат дзесяцігоддзяў, дзякуючы пошуку раённага ваеннага камісара Сяргея Іванавіча Жабёнка, мы можам пабачыць твары афіцэраў і камандзіраў часцей, якія вызвалялі нашу Міёршчыну. Дарэчы, архіўныя звесткі паведамляюць, што 166-я СД была другога фарміравання.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

← Предыдущая

"Будем вместе – будем сильны" - подвели итог диалоговой площадки в Миорах

Назад к списку
Следующая →

Уборка началась

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]