Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Пульс Миорщины: Ценю, что живу и работаю в Миорах
Пульс Миорщины: Секрет счастья семьи Костюкевич из Дисны длиною в 50 лет
Актуально: Александр Жук провел встречу с коллективом детского сада №2
Актуально: Александр Ярохнович: в вопросах безопасности мелочей не бывает
Культура: Миорский район представил свою экспозицию на «Славянском базаре»
Ва Уладзіміра Ханецкага, які звыш 20 гадоў на дырэктарскай пасадзе, працоўны графік часта выходзіць за ўстаноўленыя межы. Кожны ранак у ліку першых спяшаецца на работу. Што паспявае зрабіць за дзень? І ўрокі правесці, і дзясяткі званкоў зрабіць, і пагутарыць з бацькамі, вучнямі, настаўнікамі. Вырашае шматлікія праблемы і пытанні.
Кіраўнік Міёрскай СШ №2 з падначаленымі на роўных, прыслухоўваецца да іх парад, і з вучнямі знаходзіць агульную мову. Падтрымлівае маладзейшых педагогаў. Мае за плячыма багаты працоўны стаж і ахвотна дзеліцца вопытам. З першых год работы ён упэўнена адчуваў сябе ў школе, бо любіў свой прадмет, прафесію, дзяцей. А пачаў Уладзімір Вікенцьевіч працоўны шлях у Міёрскай СШ №3 у 1992-ім годзе выкладчыкам фізікі.
— Каб стаць настаўнікам, недастаткова мець дыплом педагагічнай ВНУ і глыбокія веды па прадмеце. Патрэбны яшчэ чуласць, уменне кантактаваць з дзецьмі і строга кантраляваць сябе, не дапускаючы злосці, нецярплівасці, несправядлівасці. Настаўнік — не проста прафесія, гэта — покліч душы і лад жыцця. Ва Уладзіміра Вікенцьевіча асаблівы талент, дар тонка адчуваць кожнага чалавека, знаходзіць ключыкі да дзіцячых сэрцаў. Ён не з ліку тых, хто працуе толькі ад званка да званка, — расказваюць пра калегу педагогі СШ №2. — Для Уладзіміра Ханецкага школа — асаблівы свет: вечна бурлівы, радасны, які штохвілінна змяняецца. Тут кожны дзень адбываюцца сотні важных адкрыццяў, адшукваюцца адказы на тысячы складаных пытанняў. У гэтым дзіўным свеце таленавіты настаўнік, які адзначаны " іскрынкай Божай ", адразу стаў сваім. Яго любяць вучні, бо ўмее даходліва, літаральна "на пальцах" растлумачыць незразумелы матэрыял.
Былыя вучні Уладзіміра Вікенцьевіча, некаторыя з якіх таксама звязалі сваё жыццё з педагогікай, прыгадваюць, што для іх настаўнік заўсёды быў аўтарытэтам. Запомніліся не толькі яго ўрокі, але і паходы, песні ля вогнішча, першыя сакрэты, давераныя самаму класнаму "класнаму". Ён і футбольны мяч мог "паганяць" з вучнямі, і на гітары сыграць, і трапна пажартаваць.
У 1995 годзе Уладзіміра Ханецкага прызначылі дырэктарам Міёрскай СШ №1. Зарэкамендаваў сябе як выдатны кіраўнік, які стаў педагогам, выхавальнікам, метадыстам, псіхолагам, менеджэрам, эканамістам, забеспячэнцам, гаспадарнікам, кіраўніком і добрым сябрам для настаўнікаў і вучняў. І ўсё гэта ў адной асобе! А як часам няпроста разабрацца ў чалавечых учынках і паводзінах?! Як складана прыняць адзіна правільнае рашэнне, і пры гэтым застацца чалавекам мудрым і справядлівым. Такім, якім хочуць цябе бачыць настаўнікі, вучні і іх бацькі.
Уладзімір Вікенцьевіч праяўляе настойлівасць і патрабавальнасць, прымаючы рашэнні, — без гэтага кіраўніку нельга. Аднак умее і ўважліва выслухаць, падтрымаць і падба-дзёрыць. Можа зайсці ў настаўніцкую і пажартаваць, прыўзняўшы калегам настрой. Хутка арыентуецца ў складаных сітуацыях. Некаторыя здзіўляюцца яго здольнасці адначасова вырашаць шматлікія пытанні і імкліва перамяшчацца з аднаго месца ў другое. З-за гэтага нярэдка называюць яго "жывым серабром".
На дырэктарскую пасаду ў СШ №2 Уладзіміра Ханецкага прызначылі нядаўна — у 2016-ым. Цяпер даводзіцца быць яшчэ больш актыўным, бо пасля аб'яднання ўстаноў спраў істотна паболела. Між тым дырэктар паспяхова спраўляецца з абавязкамі і задачамі, па-ранейшаму ўдзельнічае ў пазашкольных мерапрыемствах: турзлётах, паходах, экскурсіях. Яго часта можна ўбачыць на раённай сцэне вядучым, акцёрам у сцэнках і прадстаўленнях, сольным спеваком. На спартыўнай пляцоўцы спрытна ўпраўляецца з валейбольным мячом.
Як чалавека дасведчанага, актыўнага, справядлівага і ініцыятыўнага мясцовыя жыхары некалькі год запар вылучаюць Уладзіміра Вікенцьевіча дэпутатам раённага Савета. Ён апраўдвае давер сваіх выбаршчыкаў, дапамагае ў вырашэнні праблем.
Кажуць, сапраўдны мужчына павінен пасадзіць дрэва, пабудаваць дом, выхаваць сына. Усё гэта рэалізаваў Уладзімір Вікенцьевіч, тым самым дэманструе добры прыклад іншым. У Міёрах узвёў прыгожы, светлы і ўтульны дом. Умее трымаць у руцэ не толькі шарыкавую ручку, але і будаўнічыя інструменты. На прысядзібным участку пасадзіў сад, даглядае агарод.
Ён клапатлівы бацька, уважлівы і любячы муж. Радуецца поспехам сына, які жыве і працуе ў Мінску, і пабываў у службовых камандзіроўках у многіх куточках Беларусі. Хвалюецца за дачку, студэнтку Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта. Яна стане фармацэўтам. Жонка Ірына Антонаўна — таксама педагог. Шмат год адпрацавала поплеч з мужам у Міёрскай СШ №1. Цяпер яна намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ №3 імя Ягора Томкі.
— Дырэктар нашай школы падобны да рэжысёра, які стварае спектакль, хоць сам не заўсёды на гэтай сцэне. Ён не лялькавод, які "тузае за нітачкі", а пастаноўшчык вялікага дзейства пад назвай "Жыццё школы". Тонка адчувае, разумее ўсе пералівы чалавечай душы, — так характарызуюць Уладзіміра Вікенцьевіча калегі з Міёрскай СШ №2. — Гледзячы на спартыўную падцягнутасць, не верыш лічбам у пашпарце, якія сведчаць пра паўвекавы юбілей. Вочы свецяцца маладым запалам і жывой цікавасцю да ўсяго, што адбываецца навакол.
Менавіта калегі звярнуліся ў раённую газету з просьбай напісаць пра гэтага адметнага, адоранага настаўніцкім талентам чалавека і павіншаваць з важнай жыццёвай датай. Яны жадаюць Уладзіміру Вікенцьевічу здароўя, сілы духу, дабрабыту і заставацца надалей такім жа энергічным, мэтанакіраваным, бадзёрым. Упэўнена весці па жыцці школьны і сямейны караблі.
Падрыхтавала Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.