Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
Официально: На Миорщине стартовала благотворительная акция «Соберем портфель вместе»
Социальный вектор: Минобразования определило тему первого урока в новом учебном году
Официально: Анатолий Сивко проинспектировал ход уборочной кампании в Миорском районе
Официально: Мониторинг цен и ассортимента: депутат Анатолий Сивко посетил автомагазин

Ісці ў адным накірунку, клапаціцца адно пра аднаго, канструктыўна вырашаць складаныя сітуацыі. У гэтым сакрэт шчаслівай і моцнай сям’і, па меркаванні Уладзіміра і Валянціны Касцюкевічаў з Дзісны. У пачатку лета яны адзначылі залатое вяселле.
Яшчэ адзін складнік сямейнага шчасця – не верыць гараскопам. У гэтым Уладзімір Уладзіміравіч і Валянціна Васільеўна пераканаліся на ўласным вопыце.
– У хуткім часе пасля вяселля прачытала, што Рак і Казярог – знакі несумяшчальныя і жыць разам у іх не атрымаецца. Вельмі расстроілася, – з усмешкай прыгадвае Валянціна Васільеўна. – Мужу расказала, а ён кажа: «Лухта гэта. Усё будзе добра».
Гутарым з залатымі маладымі на ўтульнай верандзе іх дома. Тут шмат пышных букетаў. Прыгожы напамін пра сямейную ўрачыстасць. Залатое вяселле адзначалі ў рэстаране ў коле самых блізкіх людзей.
– Хораша ўсё прайшло. Прыемныя ўспаміны застануцца, – гавораць юбіляры і заўважаюць: – Але ўсё ж першае вяселле куды больш хвалюючае.
Як і большасць сельскай моладзі сярэдзіны 70-х, Уладзімір і Валянціна пазнаёміліся на танцах у клубе. Ён толькі прыйшоў з арміі, яна пасля тэхнікума працавала па размеркаванні ў магазіне ў Забалоцці. Сустракаліся год.
– Аднойчы кажу Валодзю, што мяне ў водпуск адпраўляюць, паеду ў Дзісну дадому. А ён мне: «Тады заўтра едзем падаваць заяву», – расказвае Валянціна Васільеўна. – Прыехалі ў Пераброддзе да сельсавета, я кажу, што з мамай не параілася. Да Дзісны далёка, паехалі да роднай цёткі – мамінай сястры – у Браслаў. Тая сказала, што нам не дарадца. У выніку вярнуліся і падалі заяву.
Адной сям’ёй Уладзімір Уладзіміравіч і Валянціна Васільеўна сталі 5 чэрвеня 1976 года. Пасля вяселля пераехалі ў Дзісну. Жылі з маці і будавалі свой дом. Уладзімір пайшоў працаваць вадзіцелем у мясцовую бальніцу. Спачатку перавозіў грузы на бартавой машыне. Затым перасеў на «хуткую» і яшчэ сем гадоў на пенсіі спяшаўся на выклікі.
– Вадзіцель «хуткай» лічы што другі фельчар, – заўважае ён. – Гэта цяпер фельчары па двое выязджаюць, раней жа адзін быў. Даводзілася дапамагаць, а часам і абараняць медыкаў ад агрэсіўных пацыентаў. На рознае нагледзіўся. І на сямейныя скандалы, і на дарожна-транспартныя здарэнні.
– А ў самога за ўсе гады работы – ніводнай аварыі, – падкрэслівае жонка.
Валянціна прадоўжыла працаваць у сферы гандлю. Спачатку ў магазіне ў Дарожкавічах, затым у дзісненскім універмагу, адкуль выйшла на адпачынак.
Радасць і гордасць Касцюкевічаў – дзеці і ўнукі. У дачкі Святланы дзве вышэйшыя адукацыі – гісторыка і псіхолага, абароненая кандыдацкая па этнаграфіі. 25 гадоў выкладае ў ПДУ імя Е. Полацкай, выпускніцай якога з’яўляецца. У гэтай жа вну на радыётэхнічным факультэце вучыўся сын Сяргей. Інжынер-канструктар заняты ў ААТ «Белсплат».
Унукаў чацвёра. Старэйшы працуе трэнерам у сталіцы. Двое – студэнты. Малодшай унучцы 15 гадоў.
У падмурак поспехаў дзяцей закладзены бацькоўскія любоў, адказнасць і працавітасць.
– Дачка і сын вучыліся ў 90-я. Складаны быў час, заробкі малыя, ды яшчэ з затрымкамі. Гаспадарку вялікую трымалі: карова, цяляты, авечкі, свінні, куры, індыкоў да 25 асобін, – расказвае Валянціна Васільеўна. – З работы на абед прыеду – спяшаюся ў поле карову даіць. Вядро з малаком на руль веласіпеда – і назад. Прывязу, на цэмент у кладоўку пастаўлю – зноў на працу. Калі муж дома быў – па зменах працаваў – на машыне на поле падвозіў. Тады спраўлялася хутчэй, час паабедаць заставаўся.
Цяпер на падворку толькі птушка. Не столькі з-за неабходнасці, колькі дзеля клопатаў, без якіх гаспадарам сумна. Садзяць агарод, асобны ўчастак адведзены пад лекавыя расліны. Двор упрыгожваюць кусты руж, клумбы з кветкамі. Абуладкавана зона адпачынку, дзе ў добрае надвор’е хораша пасядзець з роднымі за кубачкам чаю і прыемнай размовай. Тры гады таму ў падарунак жонцы да 70-годдзя гаспадар змайстраваў альтанку.
Кожны дзень – хатнія справы і клопаты на падворку. Умераная фізічная актыўнасць мае свой плён. Уладзімір Ула-дзіміравіч і Валянціна Васільеўна выглядаюць маладзей за свае 70+. Заўважаюць, здароўе часам падводзіла, аднак стараюцца акцэнтаваць увагу на пазітыўных момантах.
Вольны час займаюць любімымі заняткамі. Гаспадару цікава павазіцца са старымі радыёпрыёмнікамі, у свой час рамантаваў лямпавыя тэлевізары. Захапленне гаспадыні – кулінарыя. У кнізе рэцэптаў шмат цікавых страў, якімі частуе родных. А яшчэ сябровак з клуба «Залаты ўзрост», актыўнай наведвальніцай якога з’яўляецца ўжо дзесяць гадоў. Ад іх залатыя маладыя таксама атрымалі віншаванні і падарунак з нагоды важнага сямейнага юбілею.
Кацярына Рынкевіч.
Фота з архіва сям’і КАСЦЮКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.