13 Сентября 2024

Прямую телефонную линию и встречу с население Миорщины провел Сергей Мелешкин

gazeta
  • 626

Пра 30-годдзе прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь, Дзень народнага адзінства, асабістую адказнасць кожнага за свае жыццё, сям’ю і краіну, а таксама пра пажарную бяспеку ішла размова ў Новапагосцкім сельсавеце. На мінулым тыдні з яго жыхарамі сустрэўся член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін. Яго суправа- джаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба.

На дэмаграфічную бяспеку як галоўны фактар развіцця эканомікі звярнуў увагу Сяргей Мялешкін. Заклікаў не баяцца браць на сябе адказнасць. 30 гадоў таму пад кіраўніцтвам моцнага лідара Беларусь выбрала свой шлях, і ён апраўдаў сябе. Мы маем моцную вытворчую базу. Сёння ад кожнага з нас залежыць, як далей будзе развівацца наша краіна, выбудоўвацца наша маладая дзяржава.

Падкрэсліў Сяргей Мікалаевіч і важную ролю даты 17 верасня 1939 года ў жыцці Беларусі:

– 85 гадоў таму адбылося ўз’яднанне ўсходніх і заходніх беларускіх земляў у адну краіну са спрадвечна беларускімі каранямі. Несправядлівасць, з якой сутыкнуўся наш народ у 1921 годзе, аказаўшыся падзеленым на два дзесяцігоддзі, нягоды, якія зведаў на акупіраваных польскімі ўладамі тэрыторыях, мы не маем права забыць! Шанаваць памяць беларусаў, якія амаль адразу арганізавалі шырокі вызваленчы рух, воінаў Чырвонай Арміі, што прагналі з зямлі заходняй Беларусі польскіх акупантаў – гэта наш абавязак!

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба нагадаў, што тады на польскім баку аказаліся каля 4,6 мільёна беларусаў. Для Польшчы нашы землі былі ўсяго сыравінным дадаткам, а людзі выжывалі, як маглі. Па яго словах, падзеі 1939 года адбыліся дзякуючы мудрасці савецкага кіраўніцтва. Інакш невядома, які б вынік мела Вялікая Айчынная вайна.

– Раздзел прайшоў па жывым, для яго не было ніякіх перадпасылак – ні этнічных, ні гістарычных. Проста лінія фронту стала дзяржаўнай граніцай. Нашу краіну падзялілі на дзве часткі. Кантакты былі перарваныя. У адно імгненне чалавек, выпадкова аказаўшыся на тым баку, губляў магчымасць вярнуцца дадому, – гаварыў Валерый Анатольевіч. – 17 верасня 1939 года – важная вяха ў гісторыі Беларусі: мы сталі адзінай краінай, пераадолелі цяжкасці і развіваемся.

Алена Вароніна.
Фотаматэрыял аўтара.

← Предыдущая

В Миорах прошел марафон по скандинавской ходьбе в День пожилых людей

Назад к списку
Следующая →

В связи с высокой пожарной опасностью с 11 сентября на Миорщине нельзя посещать леса

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]