Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Мінулы год выдаўся адметным для механізатараў ААТ "Папшулі". За асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі трактарыст-машыніст Сяргей БАСЛАК адзначаны Ганаровай граматай райвыканкама. Механізатар Мікалай ВЫРВІНСКІ за старанную працу атрымаў падзяку ад старшыні райвыканкама. Іх калега па мехатрадзе Андрэй ІСАКОВІЧ за высокія вытворчыя паказчыкі і перамогу ў раённым працоўным спаборніцтве ўзнагароджаны Ганаровай граматай райсельгасхарчу.
Усе трое—не першы год за рулём цяглавай тэхнікі і могуць агрэгаціраваць розныя віды прычапнога і навяснога абсталявання, ведаюць, як яго адрэгуляваць, адрамантаваць. Аднак у кожнага ёсць профільныя работы, на якіх за-дзейнічаны найбольш часта і забяспечваюць высокую прадукцыйнасць працы.Так, Мікалая Вырвінскага лічаць сваім і жывёлаводы, і раслінаводы. У перыяд пашавага ўтрымання кароў на "МТЗ-80" абслугоўвае даільныя ўстаноўкі, дастаўляе ваду для статка, зімой адвозіць гной ад ферм. У перыяд корманарыхтоўкі прэс-падборшчыкам рулоніць сена і салому.
Сяргей Баслак кіруе некалькімі відамі тэхнікі. Зімой штодзень за рулём дырэктарскага аўтамабіля. Вясной, калі не хапае механізатараў, на "МТЗ-80" уносіць мінеральныя ўгнаенні. У чэрвені-ліпені шчыруе з навясной касілкай КДЛ-2,7. У жніўні кіруе магутным "КЗС-1218". Неаднаразова быў у ліку камбайнераў-"тысячнікаў". Сяргей Пятровіч добры сем'янін, мае дваіх дзетак. А яшчэ ўдзельнічае ў мастацкай сама-дзейнасці—спявае.
Самы вопытны ў гаспадарцы спецыяліст па хімпраполцы сельгаскультур—Андрэй Ісаковіч. Летась на "МТЗ-82" з ОП-2500 апрацаваў спецсродкамі 2 657 гектараў пасеваў і заняў першае месца ў раёным спаборніцтве. Такой жа руплівасцю вызначаецца і за рулём збожжаўборачнага камбайна. Прафесію механізатара атрымаў у спадчыну ад бацькі—былога перадавога трактарыста гэтай жа гаспадаркі Паўла Якаўлевіча. Адметна, што ў родных мясцінах працуе механізатарам і родны брат Валерый. Абодва сямейныя, ад сельгаставарыства атрымалі ў вёсцы Рунды дамы, дзе жывуць па-суседстве.
—Дынастыя Ісаковічаў зрабіла вялікі ўнёсак у развіццё нашай гаспадаркі. Вёсцы вельмі патрэбны такія працавітыя хлебаробскія сем’і,—кажа дырэктар таварыства Васіль Кухцінскі.—Калі б усе з такой адказнасцю адносіліся да выканання працоўных абавязкаў, то вытворчыя паказчыкі былі б намнога вышэйшыя.
У ААТ "Папшулі" 135 работнікаў, якія заняты на розных участках. У гэтым калектыве адметна вылучаюцца правафланговыя, на якіх раўняюцца не толькі калегі па таварыстве, але і працаўнікі іншых гаспадарак раёна. Дырэктар падкрэслівае: штогод у ААТ "Папшулі" ёсць перадавікі, якія па праву ўдзельнічаюць у раённым злёце, а гэта надае аўтарытэту і ўсяму калектыву.
У 2012-м, напрыклад, сярод лепшых на Міёршчыне былі папшулёўскія камбайнеры-тысячнікі Сяргей Баслак, Уладзімір Кухцінскі, Валерый Варона. Двое апошніх станавіліся пераможцамі раённага спаборніцтва і пасля некалькі гадоў запар. Сярод кіроўцаў кормаўборачных камбайнаў "КВК-800" у ліку перадавікоў Міёршчыны ў 2013-ым і 2015-ым гадах быў Анатоль Морхат. Па вы-ніках працоўнага спаборніцтва на сяўбе азімых станавіліся раённымі прызёрамі Аляксей Арцімовіч (2012) і Іван Талапіла ( 2014) на энерганасычаных трактарах з шыроказахопнымі пасяўнымі агрэгатамі. На касьбе траў на "МТЗ-1221" з КДН-2,6 у 2014-м заняў трэцяя месца Анатоль Варона. У 2015-м гурт перадавікоў папоўніў кіроўца "МТЗ-3022" Ігар Курашэвіч, які заняў першае ў раёне месца за рэкордную выпрацоўку умоўных эталонных гектараў.
Кіраўнік ААТ "Папшулі" спадзяецца, што і сёлетні год адзначыцца працоўнымі перамогамі і ганаровымі ўзнагародамі.
Эліза БЛАЖЭВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.