Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Туризм: «Озеравки – Ельня»: молодые специалисты Миорской ЦРБ познакомились с уникальной природой Беларуси
Молодежь: Команда Миорского района отправилась выступать в финале конкурса «SuperПРОФИ‑2026»
АПК: Миорчанин Евгений Петров второй год подряд меняет гаечный ключ на штурвал комбайна
Пульс Миорщины: Миорский ТЦСОН принял гостей из Докшицкого района
АПК: Стратегия продовольственной безопасности: как работает Миорский участок Полоцкого КХП
Чытачы ведаюць пра знакаміты род Лапацінскіх, радавое гняздо якіх знаходзілася ў Лявонпалі. 22 чэрвеня яго наведала Данута Лапацінская, якая разам з сяброўкай Рабертай Лістэр прыехала з Англіі.
Па словах старэйшыны вёскі Лявонпаль Марыі Вацлаваўны Шук, Данута —другая жонка Станіслава Лапацінскага. Жанчыне ўжо 93 гады, але яна вельмі хацела пабачыць мястэчка, пахадзіць па сцежках парку, памыць твар у вадзіцы Заходняй Дзвіны. Сама Данута выйшла замуж за Станіслава за мяжой, у Лявонпалі не жыла, але многае ведае са слоў мужа. З сабой прывезла старыя фотаздымкі. Гледзячы на іх, адшуквала тыя мясціны, якія занатаваны на фота. Вельмі здзівілася, што будынак захаваўся і дзейнічае касцёл. У яе ўяўленні на гэтым месцы павінны быць разваліны. З замежнай госцяй размаўляла карэнная жыхарка Лявонпаля Яніна Васільеўна Амяльчонак.
— Мне было тады гадоў 13, — распавядала жанчына. — У памяці захавалася многае з побыту, жыцця вяскоўцаў.
Пра ўсё яна расказвала прыезджай пані.
Ванда Лапацінская размаўляе на польскай і англійскай мовах. Добра, што Марыя Вацлаваўна нядрэнна ведае польскую, а таму зносіны былі без перакладчыка. За кубачкам кавы ў доме старэйшыны размова працягвалася. Нягледзячы на паважыны ўзрост, Данута пераадолела няблізкі шлях. У Мінск прыляцела на самалёце, а са сталіцы з дапамогай супрацоўнікаў турыстычнай фірмы прыехала ў Міёры, дзе начавала. Яе ўразілі беларускія краявіды, гасціннасць тутэйшых людзей. На развітанне гаварыла, што пастараецца падтрымліваць сувязь з вяскоўцамі, ды і інтэрнэт дапаможа.
Л. НАВАСЕЛЬСКІ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.