Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Актуально: Во время затмения 28 августа Луна почти полностью покраснеет
Общество: Обмен военнопленными между Россией и Украиной провели на территории Беларуси
Актуально: В Китае разработали летающий спасательный круг с автономной системой навигации
Происшествия: При проведении спецмероприятий витебские таможенники установили два факта незаконного ввоза товаров из России
Официально: 27 августа в Миорах пройдет профсоюзный правовой прием граждан
Захавальніца нацыянальнай спадчыны, народных традыцый і сямейных каштоўнасцей, актыўны грамадскі дзеяч і патрыёт. Так у некалькіх радках можна апісаць бібліятэкара філіяла Чэраскай бібліятэкі Валянціну Пальчэўскую. Насамрэч кола дзейнасці дэпутата, старэйшыны, члена ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў, негалоснага намесніка старшыні сельвыканкама, народнага засядацеля і члена камісіі грамадскага пункта аховы правапарадку нашмат шырэй.
Асабіста ў мяне грамадская дзейнасць Валянціны Пальчэўскай асацыюецца са спрадвечным беларускім словам «талака». Усе ролі, якія яна выконвае, аб’ядноўвае работа з людзьмі. Трэцяе скліканне працуе дэпутатам сельскага Савета па Старакрукаўскай акрузе № 7 і згуртоўвае вяскоўцаў на добрыя справы, якія вядуць да агульнага дабрабыту. У зоне абслугоўвання – жыхары Старых і Новых Крукоў, Малой і Вялікай Кавалеўшчыны, Казлоў, Залесся, Малявак і Сухавержжа.
Асноўнае месца работы Валянціны Мікалаеўны – бібліятэка. Тут цёпла і ўтульна, а паміж кніжных стэлажоў лунае дух часу. Мяркую, што не толькі гэта, а ў большай частцы добразычлівасць і спагадлівасць спецыяліста прыводзіць сюды людзей. Вучні, пенсіянеры, работнікі мясцовай гаспадаркі і супрацоўнікі сферы культуры нярэдка заглядваюць у бібліятэку.
– Абслугоўваю 251 чытача, жыхарам дальніх вёсак дастаўляю кнігі на дом. Хтосьці прыходзіць па літаратуру, іншы – падзяліцца сваёй радасцю ці сваім горам, – заўважае суразмоўніца, у якой для кожнага знойдзецца добрае слова і нярэдка праблема вырашаецца сама сабой.
Заўважае бібліятэкар, што абавязкі дэпутата і старэйшыны вельмі блізкія, і галоўнае ў гэтай дзей- насці – прыслухоўвацца да просьб людзей, жыць іх інтарэсамі і праблемамі. Карэнная жыхарка Старых Крукоў ведае кожнага ў акрузе, ставіцца з павагай да пажылых людзей і памяці тых, каго ўжо няма з намі. Гэтую традыцыю прывівае і вяскоўцам. Некалькі разоў на год ладзіць суботнікі на грамадскіх могілках у Старых Круках. Летась сабралі тысячу рублёў добраахвотных ахвяраванняў ад тых, чые родныя знайшлі там апошні спачын, і ўсталявалі новую агароджу. Кожны працаваў па сваіх магчымасцях: адзін спілаваў аварыйныя дрэвы, другі падрэзаў сухія галіны, трэці падрамантаваў слупы. Па ўласнай ініцыятыве зрабілі новыя брамкі для ўваходаў Пётр Рыгоравіч Лакотка, Сяргей Уладзіміравіч Сушко і Генадзь Віктаравіч Баніфатаў.
– Так і добраўпарадкавалі могілкі, – кажа Валянціна Пальчэўская. – Людзі ахвотна адгукаюцца на мае просьбы. Ёсць у нас і памочнікі – супрацоўнікі Міёрскага лясніцтва. Абкошваюць могілкі і месца воінскай славы леснікі Мікалай Зазноў і Уладзіслаў Мацур.
Па розных пытаннях звяртаюцца да Валянціны Мікалаеўны вяскоўцы. Сярод іх рамонт, расчыстка і падсыпка дарог, вулічнае асвятленне, забеспячэнне палівам, асартымент аўтамагазіна. З некаторымі спраўляецца самастойна, да вырашэння іншых падключае старшыню сельвыканкама Галіну Шынкевіч. Напрык- лад, калі прадавец магазіна ў Старых Круках знаходзілася на бальнічным, адправілі на маршрут аўталаўку.
Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся, кажа пра сябе бібліятэкар. Любоў да сваёй малой радзімы імкнецца перадаваць кожнаму, з кім кантактуе. Бібліятэка працуе па індывідуальнай комплекснай праграме «Нам засталася спадчына», папаўняецца новымі экспанатамі музей. Паглядзець на прадметы і прылады працы нашых продкаў прыходзяць мясцовыя жыхары, выхаванцы дзіцячага садка і нават расіяне, якія гасцююць у Чэрасах. Цікавяцца выставай «Чэрасы – вёска майго лёсу», дзе сабраны матэрыялы пра аграгарадок і знакамітых землякоў, сярод якіх пісьменнікі Павел і Пётр Сушко. Працягвае гэтую работу, якую пачала яе папярэдніца Надзея Федуковіч.
Патрыятычнае выхаванне, фарміраванне сямейных каштоўнасцей – яшчэ адзін з важных накірункаў дзейнасці бібліятэкі. На мерапрыемствы, прысвечаныя дзяржаўным святам, Міжнароднаму дню сям’і і абароны дзяцей, юбілеям знакамітых землякоў запрашаюць усіх жадаючых.
Нягледзячы на шчыльны рабочы графік, у вольны час Валянціна Пальчэўская займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторыі ля бібліятэкі. Стварае кветкавыя кампазіцыі, папаўняе калекцыю малых архітэктурных форм. Заўважае прыгажосць паўсюль, фатаграфуе на тэлефон прыгожыя домаўладанні і ўвогуле станоўчыя змяненні на сваёй малой радзіме. Не для таго, каб пахваліцца, а каб прыкладаў добрага гаспадарання станавілася ўсё больш, бо іх часта бяруць на заметку вяскоўцы.
Нядаўна дэпутат заўважыла збой у вулічным асвятленні, калі ліхтары гарэлі суткі напралёт. Адразу звярнулася да энергетыкаў, каб не ішлі на вецер дзяржаўныя грошы. Сітуацыю хутка выправілі. Пра бяспеку сяльчан клапоціцца ў рамках работы аглядавай камісіі. І ўвогуле, не застаецца раўнадушнай да таго, што адбываецца навокал.
Алена Вороніна.
Фота Казіміра Блажэвіча.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.