Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
АПК: В Витебской области продолжается акция по оказанию помощи сельхозпредприятиям
АПК: Профсоюз АПК Миорщины отметил заслуги поваров, работающих на полях
Происшествия: В период с 3 по 9 августа на территории Витебской области зарегистрировано 27 киберпреступлений
Актуально: С 1 августа на должность директора Миорской ЦБС назначена Анастасия Драбо
Многіх праблем з непаўналетнімі можна пазбегнуць, калі бацькі будуць дарыць сваім дзецям больш увагі і будаваць з імі даверлівыя адносіны, лічыць намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх (КСН) райвыканкама Алена Пацеенак. Гутарым пра ўмовы і прычыны супрацьпраўных учынкаў дзяцей.
– У першым паўгоддзі непаўналетнімі ўчынены адно крымінальнае і два адміністрацыйныя правапарушэнні. За аналагічны перыяд мінулага года ўчыненых падлеткамі злачынстваў не зарэгістравана, адміністрацыйных правапарушэнняў – чатыры, – прыводзіць лічбы Алена Уладзіміраўна. – Як пазітыўную тэндэнцыю можна адзначыць той факт, што сёлета не зарэгістравана парушэнняў правіл дарожнага руху падлеткамі. Між тым з 2020 года па некалькі падобных фактаў выяўлялі штораз у першым паўгоддзі. Таксама ў 2024-м было зарэгістравана злачынства, учыненае падлеткам, які не дасягнуў узросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці. Сёлета такіх фактаў няма.
– Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да юнака, які займаўся распаўсюджваннем парнаграфічных матэрыялаў праз Інтэрнэт. Яму ўжо споўнілася 18, але на момант учынення правапарушэння быў непаўналетнім. Таму КСН таксама разбіралася ў сітуацыі. Як высветлілася, хлопец нідзе не быў заняты, таму нельга выключаць, што супрацьпраўнаму ўчынку спрыяла вялікая колькасць вольнага часу.
Што да адміністрацыйных, адно з правапарушэнняў – распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы. Чацвёра падлеткаў пілі віно ў райцэнтры, пасля чаго адзін з іх трапіў у рэанімацыю з моцным алкагольным атручваннем. Пасля з кожным гутарылі на пасяджэнні КСН. Усе чацвёра пастаўлены на ўлік да ўрача-нарколага, у інспекцыю па справах непаўналетніх РАУС, ва ўстановах адукацыі, дзе навучаюцца. Яшчэ адзін выпадак – наўмыснае пашкоджанне маёмасці. Трое дзевяцікласнікаў пашкодзілі дзверы ў гарадской грамадскай прыбіральні. Матэрыял таксама разгледзелі на пасяджэнні КСН. Бацькі непаўналетніх кампенсавалі прычыненую шкоду, сума якой склала 150 рублёў.
– Згодна з артыкулам 19.4 КаАП «Уцягненне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны», парушальніка чакае штраф ад пяці да 30 базавых велічынь. Праваахоўнікам не ўдалося высветліць асобу грамадзяніна, які купіў віно дзецям. У мінулым годзе адміністрацыйныя пратаколы былі складзены на маладых людзей, у чыёй кампаніі распівала алкаголь непаўналетняя школьніца. Такія матэрыялы разглядае адміністрацыйная камісія райвыканкама. Аднак калі ў антыграмадскія паводзіны ўцягваюць дзяцей іх бацькі, з імі працуе КСН. У нашай практыцы быў выпадак, калі праводзілі работу з маці, якая купіла шампанскае дачцэ, каб адзначыць свята з сяброўкай.
– Так. На цяперашні час у раёне 20 сем’яў, у якіх выяўлены крытэрыі СНС, у 15 з іх – злоўжыванне бацькамі спіртнымі напоямі. Гэта 75 %, і такія суадносіны застаюцца гадамі, ніжэй лічба не бывае. Як правіла, СНС з-за алкаголю цягне за сабой антысанітарыю, складанае матэрыяльнае становішча. Павышае рызыку гвалту над дзецьмі, асабліва калі ў доме збіраюцца кампаніі.
– Не заўсёды. Да прыкладу, падлеткі-парушальнікі, якія сёлета трапілі ў поле зроку, выхоўваюцца ў добрана-
дзейных сем’ях, забяспечаны ўсім неабходным. Аднак фактар СНС выключаць нельга.
– Часта ў ліку прычын называюць незанятасць непаўналетніх. Гэта мае месца быць. Так, калі дзіця чымсьці сур’ёзна захапляецца і прысвячае любімаму занятку ўвесь вольны час або ў старэйшым узросце дзесьці падпрацоўвае, то наўрад ці стане ўчыняць супрацьпраўныя дзеянні. Між тым гэта не заўсёды страхоўка. Да прыкладу, група дзяцей, якія яшчэ не дасягнулі ўзросту прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, учыніла дробнае хуліганства, вяртаючыся дадому са спартыўнай секцыі: кідаліся снежкамі і абразлівымі словамі ў прахожага. Можа быць, тут спрацаваў эфект натоўпу: адзін прапанаваў, астатнія падтрымалі.
Важна мець на ўвазе дэструктыўны ўплыў розных чэленджаў, якія непаўналетнія знаходзяць у Інтэрнэце. Можа быць, з гэтай прычыны ў мінулым годзе дзеці кралі тавары ў магазіне. Прычым у кожнага былі кішэнныя грошы. Самі яны наконт матыву свайго учынку так і не прызналіся.
Кожная сітуацыя патрабуе індывідуальнага падыходу.
– Прафілактыка адыгрывае важную ролю. Зацікаўленыя службы право- дзяць шмат мерапрыемстваў у гэтым накірунку, актыўную работу вядуць установы адукацыі. Аднак без бацькоўскіх выхавання і кантролю гэтыя намаганні могуць аказацца дарэмнымі. У першую чаргу дарослым важна паклапаціцца пра бяспеку дзяцей, у тым ліку ў Інтэрнэце.
Штогод разглядаем сітуацыі, калі непаўналетніх да 16 гадоў затрымлівалі ў грамадскіх месцах пасля 23.00. Бацькам важна ведаць, з кім сябруюць іх дзеці, чым захапляюцца, пра што мараць. Надаваць ім належную ўвагу і будаваць даверлівыя адносіны, тады можна будзе пазбегнуць многіх праблем. У тым ліку з законам.
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.