07 Марта 2024

Прежде всего безопасность на дорогах Миорщины

gazeta
  • 729

С наступлением теплых дней коммунальные и дорожные службы Миорщины активно взялись за дело. Вместе с наведением порядка на улицах и обочинах, остановочных пунктах выявляют самые критические участки на дорогах и ликвидируют их.

 

З надыходам цёплых дзён камунальныя і дарожныя службы Міёршчыны актыўна ўзяліся за справу. Разам з навядзеннем парадку на вуліцах і абочынах, прыпыначных пунктах выяўляюць самыя крытычныя ўчасткі на дарогах і ліквідоўваюць іх.

– Дарогі выйшлі з зімы са стратамі, – прыкмячае начальнік ДРБУ-203 Руслан Смірноў. – Шмат участкаў патрабуюць рамонту. Месцамі ямкавым не абыдземся – дапаможа толькі бягучы. На яго выдзелена 6,2 мільёна рублёў.

Як толькі дарожнае пакрыццё вызвалілася ад лёду, спецыялісты службы ўзяліся за справу. Рамантуюць яміны САМСай (сумесь аргана-мінеральная складуемая, – заўвага аўтара), якая дзейнічае пры нізкіх тэмпературах. Ёй аднавілі 440 м2, работа працягваецца. Пачалі бягучы рамонт. Напрыклад, па маршруце Павяцце – Станулева з’явіцца новая гравійка працягласцю ў кіламетр.

Усяго плануюць пакласці звыш 31 кіламетра пакрыцця, у тым ліку 3,9 км – гравійнага. Дзяржпраграмай па рамонце дарог вызначаны самыя крытычныя ўчасткі, аднак на працягу года ў яе будуць уносіць карэктывы. Некаторыя перавядуць з гравійных у асфальтавыя. Сярод іх кавалак шляху на маршруце Міёры – Друя, які злучае два раёны, а таксама Тычкі – Пераброддзе.

Гэтымі днямі дарожнікі ўзяліся за абрэзку драўніна-хмызняковай расліннасці, каб палепшыць бачнасць для вадзіцеляў. Прыбіраюць прыпыначныя пункты. Адным словам, ліквідоўваюць наступствы зімы. Хутка будуць абслугоўваць паромную пераправу ў Дзісне, каб запусціць яе ў канцы красавіка – маі.

– Б’ём па ўсіх накірунках, але рабочых рук не хапае. Маем патрэбу ў падсобных рабочых, – заўважае Руслан Уладзіміравіч. – Між тым бягучы рамонт не адмяняе ўтрымання дарог: падсыпкі, грэйдавання. На гэтыя мэты выдзелена 1,8 мільёна рублёў. Па населеных пунктах ужо працаваў грэйдар, прадоўжыць работу з усталяваннем стабільных плюсавых тэмператур.

 У тым жа накірунку працуюць работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Ужо ў студзені – лютым займаліся ямкавым рамонтам вуліц райцэнтра: Ізварына, Кірава, Свярдлова. З закупленых 46 тон САМС засталося 20. Па словах дырэктара Ігара Войтава, пры тэмпературы + 7 ужо можна будзе пераходзіць на бітумную эмульсію. Ідзе ў ход даламітавы друз, якога маюць звыш 200 тон, чакаюць 70 тон гранітнага.

З наступленнем цяпла камунальнікі перш-наперш скіраваліся на цэнтральныя вуліцы горада, адтуль ідуць на ўскраіны. Спачатку прыбіраюць вялікія яміны, затым возьмуцца за дробныя. Стаў больш прыемным шлях па многіх вуліцах райцэнтра, дзе ліквідавалі крытычную ямкавасць.

Плануюць замяніць дарожнае пакрыццё ў Дзісне на вуліцах Леніна і Юбілейнай, у Міёрах на Кірава, Савецкай, Юбілейнай і Леніна. З’явіцца яно і ў многіх сельскіх населеных пунктах. Усяго 8,3 тысячы м2 належаць бягучаму рамонту.

– Будзем імкнуцца падтрымліваць шляхі ў праезным стане. Дарожная бяспека ў прыярытэце, – запэўнівае Ігар Іванавіч.

Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

← Предыдущая

Конкурс машинистов крана в ООО "Металлопрокатная компания"

Назад к списку
Следующая →

Букет из эмоций и впечатлений для женщин Миорщины

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]