Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: В Миорском районе проинспектировали ход уборки кукурузы
Миорщина в лицах: Мирослава Плотникова удостоена премии имени Зинаиды Туснолобовой-Марченко
Дожинки: Tinergy наводит мосты и приближает праздник
Официально: Депутат Анатолий Сивко поздравил многодетную мать из деревни Прудники
Официально: Депутат Анатолий Сивко посетил Миорский район с рабочей поездкой
Старшынёй Дзісненскага гарвыканкама з 20 жніўня працуе Дзяніс Леановіч.
Нарадзіўся Дзяніс Сцяпанавіч у студзені 1984 года ў Дзісне. Выпускнік Дзісненскай СШ па прыкладзе бацькі выбраў лясную гаспадарку, якой прысвяціў амаль дваццаць гадоў. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта пачынаў інжынерам па ахове працы ў Дзісненскім лясгасе, дзе ў наступным працаваў на розных пасадах. Быў невялікі перарыў, калі спрабаваў сябе ў іншых сферах – нафтаперапрацоўцы і металаапрацоўцы – але вярнуўся, бо прырода аказалася бліжэй.
З 2017-га – галоўны ляснічы, а ў 2020-м узначаліў Дзісненскі лясгас. З 2023-га да нядаўняга часу працаваў ляснічым у Дзісненскім лясніцтве.
У планах новага кіраўніка – служыць сваёй малой Радзіме, працаваць на дабрабыт рэгіёна і краіны. Развіваць брэнд Дзісны як самага маленькага горада Беларусі, абапіраючыся на яго традыцыі і набыткі, а таксама турызм, прыцягваць інвестараў, акцэнтуючы ўвагу на багатыя гісторыю і традыцыі Дзісны.
– У Год добраўпарадкавання і пяцігодку якасці важна навесці ідэальны парадак у Дзісне. Каб горад слыў не толькі самым маленькім, але і самым дагледжаным. Для гэтага неабавязковы вялікія фінансавыя сродкі – дастаткова жадання гараджан. Тэрыторыя клопату пра Радзіму не заканчваецца агароджай вашага двара. Мы нарадзіліся на гэтай зямлі, тут выраслі, тут жывуць нашы бацькі, дзеці, унукі. Навядзенне парадку ў грамадскіх месцах – справа не толькі дзяржавы, але і кожнага мясцовага жыхара, – упэўнены Дзяніс Сцяпанавіч.
Жанаты, разам з жонкай выхоўваюць дваіх дзяцей.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.