01 Июля 2025

Праздник города «Дзісненская хваля» прошел в Дисне

gazeta
  • 1014

 Сагравалi ў пахмурны дзень…

Свята горада «Дзісненская хваля» расплывалася гукамі мелодый, расцякалася гандлёвымі радамі з цікавосткамі для дарослых і забавамі для малых, накрывала творчым запалам і добрым настроем. Ветраным пахмурным днём у святочным парку грэлі сустрэчы, абдымкі, усмешкі.

Традыцыйны пралог – урачыстае шэсце з цэнтра горада ў парк на высокім беразе Заходняй Дзвіны. У святочнай калоне – кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў горада. Здымаюць дзейства на смартфоны гараджане, вітаючы ўдзельнікаў шэсця на працягу ўсяго маршрута.

Свята горада – гэта свайго роду падвядзенне вынікаў, калі ацэньваецца зробленае за год і вызначаюцца далейшыя задачы, заўважыў старшыня райвыканкама Аляксандр Ярахновіч. Падкрэсліў, што кожны жыхар павінен быць карысны свайму гораду і заклікаў дзісненцаў працаваць згуртавана.

 Дабрабыт мы ствараем уласнымі розумам, рукамі і працай, адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба і звярнуў увагу, што пра самы маленькі горад Беларусі ведаюць не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. У тым ліку дзякуючы патрыёту Эдуарду Цярэшка, які арганізоўвае міжнародныя аўтапрабегі, уключаючы ў маршрут пункты ў Расійскай Федэрацыі.

Ад кіраўніцтва раёна дзісненцы атрымалі ўзнагароды. Ганаровай граматай райвыканкама адзначаны начальнік швейнага цэха «Віцябчанкі» Лідзія Урбанчук і настаўнік геаграфіі Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна Васіль Шамшур, падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена майстру ўчастка водаправоднай каналізацыйнай гаспадаркі Аляксандру Ціхановічу, трактарысту УП ЖКГ Аляксандру Масяёнку. Граматамі раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны сацыяльны работнік Ядвіга Казлоўская, загадчык дзіцячага сацыяльнага прытулка Алена Ільічова.

Эстафету віншаванняў і цырымонію ўзнагароджвання прадоўжыў старшыня Дзісненскага гарвыканкама Яўгеній Баран. Уручыў дыпломы і падарункі ў традыцыйных намінацыях. За «Дом узорнага парадку» адзначаны Генадзь і Вольга Фурсы, Алена Язёнак, «За актыўны ўдзел у грамадскім жыцці горада» – загадчык Дзісненскага дзіцячага сада Святлана Протас, за «Найлепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан тэрыторыі» – аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН, якім загадвае Наталля Кураш, і магазін «Бярозка» індывідуальнага прадпрымальніка Уладзіміра Навіцкага, «За дапамогу гораду» – Дзісненскі лясгас. У намінацыі «Вялікая дружная сям’я» ўшанавалі Сяргея і Марыну Лапаткаў з іх трыма дзецьмі. Кіраўнік танцавальных гурткоў Дзісненскага ГДК Наталля Астукевіч – пераможца ў намінацыі «Любімая справа».

 …творчасць у розных увасабленнях

Творчых падарункаў для дзісненцаў і гасцей горада багата.

Распачаў канцэртную праграму вакальны гурт «Адзінства» Пінскага пагранатрада. Поўная глядзельная зала пад адкрытым небам цёпла прыняла салістаў у пагонах.

Авацыі гледачоў – артыстам Дзісненскага ГДК. Зараджалі пазітывам «Дзісенчукі», настройвала на рамантычны лад Святлана Протас, у любові да роднага горада песняй у стылі рэп прызнаваўся Аляксандр Свірко. Шмат было танцаў і дзіцячых нумароў. Гралі на інструментах педагогі і выхаванцы мясцовага філіяла дзіцячай школы мастацтваў.

Фішка свята – арыгінальныя фотазоны, якія змайстравалі ўмельцы мясцовага дома рамёстваў. Фота ў стылізаванай палатцы, вялізнай фотарамцы і ўтульным этнаграфічным куточку заставаліся ў смартфонах гасцей. У саміх жа майстроў можна было набыць сувеніры, у тым ліку стыльныя жаночыя ўпрыгожванні.

За падарункамі і ласункамі спяшаліся да міёрскіх майстрыц Людмілы Васюковіч і Святланы Падабыцька. Супрацоўніцы вузла электрасувязі ў вольны час займаюцца творчай справай: Людміла вяжа цацкі і стварае ўпрыгожванні, Святлана выпякае і распісвае пернікі, гатуе зефір і безэ.

Затрымліваліся госці ля выставы карцін мясцовага мастака Уладзіміра Расанца. На палотнах – знаёмыя лакацыі. Паром, руіны бальніцы, мост, парк і іншыя.

 

← Предыдущая

Подарок детям к празднику

Назад к списку
Следующая →

Накануне Дня Независимости руководство района и представители общественных организаций посетили бывших узников фашистских концлагерей

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]