Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Происшествия: В период с 3 по 9 августа на территории Витебской области зарегистрировано 27 киберпреступлений
Актуально: С 1 августа на должность директора Миорской ЦБС назначена Анастасия Драбо
АПК: В Беларуси намолотили 6,6 млн тонн зерна
Происшествия: 23- летняя учительница из Витебска стала жертвой мошенников
Экономика: Важная информация для плательщиков налога на профессиональный доход
К празднику деревни работники Цветинского Центра национальной культуры и фольклора готовились заранее. Пригласили с концертом АВТОКЛУБ Миорского ЦКиНТ. Письменные приглашения с указанием времени и места события отослали местным жителям. Субботним вечером на мероприятие собралось около пяти десятков зрителей.
Да свята вёскі работнікі Цвецінскага цэнтра нацыянальнай культуры і фальклору рыхтаваліся загадзя. Запрасілі з канцэртам аўтаклуб Міёрскага ЦКіНТ. Пісьмовыя запрашэнні з указаннем часу і месца падзеі адаслалі мясцовым жыхарам. Суботнім вечарам на мерапрыемства сабралася каля пяці дзясяткаў гледачоў.
Сцэна для артыстаў – шырокі парог мясцовай установы культуры. Зала для гледачоў – пад адкрытым небам. Паспрыяла ціхае і цёплае надвор’е.
У пачатку свята юныя жыхары месцейка скіраваліся да абеліска землякам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто змагаўся за мір на роднай зямлі.
Вітаў цвецінцаў старшыня Завуццеўскага сельвыканкама Аляксандр Качан. Праграма святочнай сустрэчы для ўсіх вяскоўцаў прадугледжвала музычныя падарункі. Вядучыя адзначылі мясцовых старажылаў, якім за 80 гадоў, ветэранаў працы ў розных сферах, шматдзетныя сем’і. Кагорту апошніх нядаўна папоўнілі Аляксандр і Таццяна Осіпавы, у якіх 19 ліпеня нарадзілася трэцяе дзіця – дачушка Вікторыя. Іх чакаў падарунак. Адзначылі на свяце маладую сям’ю работнікаў сельскай гаспадаркі Аляксандра і Людмілу Пад’ельскіх і павіншавалі з днём нараджэння іх сыночка Багдана. 11 жніўня хлопчыку споўніўся год. Віталі віншаваннямі і падарункамі сямейныя пары, у якіх сёлета круглыя даты. 45 гадоў разам Уладзімір і Тамара Касатыя, Уладзімір і Алена Нядзвецкія, 40 гадоў – Уладзімір і Лілія Сямчонкі, 20 – Анатоль і Кацярына Валынцы.
– Свята атрымалася пазітыўным і яркім. На высокай ноце трымалі настрой артысты аўтаклуба. Скарылі публіку Святлана і Сяргей Ішчукі, гучалі апладысменты для Сняжаны Аксёнавай, Ягора Абалевіча, Валерыі Паўлоўскай, Арцёма Каран- дзея. Гледачы не жадалі адпускаць артыстаў. Дзякуй ім і кіраўніку аўтаклуба Іосіфу Вільчынскаму за падораныя эмоцыі. Таксама выказваем удзячнасць дырэктару СУП «Цітова» Францу Вершалоўскаму і старшыні Завуццеўскага сельвыканкама Аляксандру Качану за матэрыяльную падтрымку, – адзначае кіраўнік Цвецінскага ЦНКіФ Зінаіда Кадушка.
Доўжылася свята каля паўтары гадзіны. Музыка гучала на ўсю ваколіцу, таму нават тыя, у каго не атрымалася прыйсці, маглі далучыцца да добрага настрою на адлегласці. Завяршыўся святочны дзень дыскатэкай ў стылі 90-х, куды таксама сабралася нямала жадаючых весела правесці час.
Кацярына Рынкевіч.
Фота з альбома Цвецінскага ЦНКіФ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.