Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Общество: Лучшие санитарные дружины Миорщины
Общество: В Беларуси за январь - май 2026 года ликвидировано 14 интернет-наркошопов
Социальный вектор: Физические лица вправе сдавать жилые помещения посуточно двумя способами
Профилактика: С 1 июня по 15 сентября на Миорщине проходит специальная программа "Мак"
Свята вёскі адбылося ў Паташні ў канцы жніўня. Тры гады таму яно пачыналася як сціплая ініцыятыва, а цяпер стала падзеяй, якая аб’ядноўвае тых, хто тут нарадзіўся, вырас і жыве.
– Ідэя была простай: сабраць людзей, – распавядае старэйшына Валерый Блажэвіч. – Ні школы, ні клуба ўжо няма, а людзям трэба месца, дзе можна сустрэцца, пагаварыць, успомніць. Першы год прыйшло каля 80 чалавек, у мінулым – ужо 150, а сёлета больш за 200. Едуць тыя, хто тут жыў, хто родам адсюль. Прыязджаюць з дзецьмі, з унукамі – перадаюць традыцыю.
Падрыхтоўка да свята пачалася за тыдзень: Валерый Блажэвіч пабудаваў новы масток, пакасіў траву, упрыгожыў пляцоўку.
Асаблівую ўвагу на свяце надалі працы і творчаму падыходу жыхароў Паташні і суседніх вёсак. За добраўпарадкаванне ўчасткаў узнагароджаны Павел і Антаніна Кашкуры, Сяргей і Ала Панізнікі, Алег і Валянціна Такмаковы – людзі, якія сваім прыкладам натхняюць суседзяў.
Канцэртную праграму прадставілі вясёлыя вядучыя Ірына Лаўрыновіч і Валянціна Ляшкевіч, артысты аўтаклуба Міёрскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Гледачоў радавалі ансамбль «Родныя галасы», Святлана Ішчук, Ганна Мацукова, Дар'я Каралькова, Ягор Абалевіч, Лада Сушко і Мікіта Дабравольскі. У арганізацыі свята ўдзельнічалі Дар'я Мілашэвіч і Святлана Рачыцкая, дзякуючы намаганням якіх усё прайшло на высокім узроўні.
Калі пачаліся танцы, да свята далучылася моладзь з Міёр. Песні, карагоды, смех дзяцей і размовы старажылаў – усё гэта стварыла атмасферу ўтульнасці і яднання.
– Ніхто не хацеў разыходзіцца, – усміхаецца Валерый Іванавіч. – Пакуль не сцямнела – спявалі, танцавалі, размаўлялі. Гэта не проста свята – гэта вяртанне да сябе, да сваіх родных.


Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.