Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Анатолий Сивко проинспектировал ход уборочной кампании в Миорском районе
Официально: Мониторинг цен и ассортимента: депутат Анатолий Сивко посетил автомагазин
Официально: Депутат Анатолий Сивко посетил деревню Малявки с рабочим визитом
Происшествия: ️Обзор обстановки на дорогах области за выходные дни
Волшебство, которое никогда не закончится, говорил о женщинах Федор Тютчев. Невероятным чудом, наполняющим жизнь яркими красками и эмоциями, называл их Александр Пушкин. Это душа и сердце, которое наполняет мир красотой и добротой, сказал о женщине Владимир Маяковский. Цитаты классиков накануне 8 Марта вспоминали в центральной районной библиотеке во время праздничной встречи «Ох, эти женщины».
Чараўніцтва, якое ніколі не скончыцца, гаварыў пра жанчын Фёдар Цютчаў. Неверагодным цудам, што напаўняе жыццё яркімі фарбамі і эмоцыямі, называў іх Аляксандр Пушкін. Гэта душа і сэрца, якое напаўняе свет прыгажосцю і дабрынёй, сказаў пра жанчыну Уладзімір Маякоўскі. Цытаты класікаў напярэдадні 8 Сакавіка ўзгадвалі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы падчас святочнай сустрэчы «Ох, гэтыя жанчыны».
Прысвяціць час сабе і адпачыць за чаяпіццем з цікавымі размовамі запрасілі бібліятэкары міярчанак. Ва ўтульнай зале сабраліся жанчыны розных прафесій і поглядаў на жыццё, кожная з якіх цікавая і непаўторная.
Сярод удзельніц сустрэчы лаўрэат прэміі «Чалавек года Віцебшчыны», настаўнік хіміі СШ № 2 імя М. Ізварына Алена Яфімава. У школе адчувае сябе на сваім месцы і лічыць, што сюды яе прывёў лёс. Любіць тое, чым займаецца: дзеліцца ведамі з дзецьмі і пастаянна вучыцца сама. Вынік працы захопленай справай настаўніцы і зацікаўленага вучня-адзінаццацікласніка Яўгена Івашкевіча – дыплом ІІІ ступені на абласным этапе алімпіяды па хіміі сёлета і ў мінулым годзе. Нечаканасцю стала для Алены Ігараўны прысваенне пачэснага звання. Падзялілася ўражаннямі з цырымоніі ўзнагароджвання. Прызналася, пад увагай відэакамер не так камфортна, як у класным кабінеце.
Згодна з калегай настаўніца СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Таццяна Максіменка, якая суправаджала васьмікласніка Івана Жукоўскага на здымках інтэлектуальна-забаўляльнай тэлегульні «Я знаю». Заўважыла, перад мікрафонам можна забыцца нават тое, што добра ведаеш. Выпуск выйшаў у эфір 25 лютага. І вучань, і педагог атрымалі для сябе цікавы вопыт.
Выхад з зоны камфорту часам становіцца стартам да кардынальных перамен. Так адбылося ў Надзеі Закрэўскай. Настаўніца фізкультуры знайшла сябе ў металургіі, атрымала другую вышэйшую адукацыю і працуе вядучым інжынерам на металапракатным заводзе. Захапленне спортам застаецца ў прыярытэце. Пастаянныя фізічныя нагрузкі і правільнае харчаванне навучылі дысцыпліне і любові да сябе. Яшчэ адна сфера інтарэсаў – нумаралогія – нагадвае ў тым ліку пра тое, што наша рэальнасць пачынаецца з нашых думак.
Праз вершы дзеліцца сваімі думкамі інспектар сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Юлія Вітко. Піша са школьнай пары, але больш для сябе. Вершы паэткі ацаніла аўдыторыя.
У водпуску па доглядзе дзіцяці адкрыла для сябе фотаздымку лагапед Ніна Лапкоўская. Плануе сумяшчаць работу і захапленне. Перш чым выйсці на працу, прайшла навучанне ў адной са сталічных фоташкол па ньюборн-здымцы: фота немаўлят ад нараджэння да двух тыдняў.
Для маці трох дзяцей-школьнікаў і супрацоўніцы міжгаліновага цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Вікторыі Сушко адпачынак – работа на зямлі і кулінарныя клопаты. У сезон нарыхтовак на паліцах 300 слоікаў з рознай смакатой, якімі гаспадыня частуе родных і сяброў. Яшчэ любіць чытаць і займацца рукадзеллем і марыць, каб у сутках было больш часу.
Кожная з удзельніц сустрэчы расказала пра сябе. Трымалі ў тонусе настрой жартоўныя віктарыны ад вядучай Таццяны Фурс. Павіншавала міярчанак са святам і ўручыла сувеніры старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Аксана Ашурка.
Святочная сустрэча працягласцю ў дзве гадзіны стала прыемным падарункам ад бібліятэкараў да Міжнароднага жаночага дня.
Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял аўтара і з адкрытых інтэрнэт-крыніц.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.