Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Социальный вектор: В школах обновлены учебные программы для 1-го и 5-го классов
Актуально: Извещения на уплату имущественных налогов за 2025 год направлены в личный кабинет плательщика
АПК: В Беларуси намолотили 7,6 миллиона тонн зерна
Происшествия: Трагедия из-за дольки апельсина: судебные эксперты напоминают правила первой помощи, которые могут спасти жизнь
Происшествия: ️Мошенники в Беларуси начали создавать поддельные точки Wi-Fi. Как это работает
Два пытанні, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі праваахоўных органаў, разгледзелі на пасяджэнні райвыканкама. Акцэнтавалі ўвагу на супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх ужывання і сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых на наркаманію, і недапушчэнні злачынстваў супраць палавой свабоды непаўналетніх. Цана памылкі ў абодвух выпадках – зламаныя лёсы.
Сітуацыя з незаконным абаротам наркотыкаў па раёне застаецца кантралюемай і дастаткова стабільнай, засведчыў першы намеснік начальніка РАУС Міхаіл Дубоўскі. У 2025 годзе аддзел сумесна з усімі зацікаўленымі аб’ектамі праводзіў прафілактычныя мерапрыемствы, скіраваныя на супрацьдзеянне наркаманіі. Аднак адсутнасць вынікаў па гэтай лініі не азначае адсутнасць наркотыкаў увогуле. Выяўлена дзевяць адміністрацыйных правапарушэнняў па артыкуле 17.1 КаАП (незаконная сяўба і вырошчванне раслін або грыбоў, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі ці псіхатропныя рэчывы), як і ў 2024 годзе.
На ўліку ў раёне адна нарказалежная асоба, якая не працуе і мае судзімасць. Вядзецца прафілактычная работа ў гэтым накірунку, у тым ліку сярод моладзі. Для арганізацыі адпачынку дзяцей дзейнічае шэраг спартыўных секцый. Праходзяць мерапрыемствы па садзейнічанні ў працаўладкаванні нарказалежных людзей.
Прафілактыка наркаўжывання – работа ўсіх суб’ектаў, падкрэсліў Міхаіл Дубоўскі. Нельга аддаваць яе выключна на аддзелы па адукацыі, РАУС. Гэта бізнес, які немагчыма цалкам выкараніць. На ўліку ў крымінальнай інспекцыі тры асобы, якіх кантралююць супрацоўнікі наркакантролю. А размяшчэнне закладкі ў рэгіёнах Віцебшчыны каштуе даражэй, чым у другіх абласцях, звязана гэта са знаходжаннем у прыграніччы і высокім працэнтам выяўлення закладчыкаў супрацоўнікамі ўпраўлення.
У гэтую справу лёгка ўцягнуць непаўналетніх, заўважыў першы намеснік начальніка РАУС, таму заўсёды трэба быць напагатове. Заклікаў звяртаць увагу на студэнтаў, якія праводзяць выхадныя і канікулы ў бацькоў, і могуць завезці сюды наркотыкі.
Другім важным блокам разгле- дзелі злачынствы супраць палавой свабоды і недатыкальнасці непаўналетніх. Міхаіл Аляксандравіч заўважыў, што высокая латэнтнасць падобных выпадкаў дазваляе віноўніку доўгі час заставацца па-за полем зроку праваахоўнікаў, а іх ахвярам – падвяргацца далейшаму гвалту.
Сёлета на Міёршчыне выяўлена адно злачынства ў адносінах да непаўналетняга, летась – тры. Як правіла, учыняюць іх нежанатыя або тыя, хто скасаваў шлюб, не мае вышэйшай адукацыі і высокага сацыяльнага статуса, раней судзімыя і беспрацоўныя.
Ахвяры ў большасці выпадкаў пражываюць у няпоўных сем’ях. Учыняюць над імі гвалт часам самыя родныя людзі: бацька, дзядуля, айчым. Важна не прапусціць прыкметы, якія ўказваюць на праблему, і своечасова прыняць меры. Такое дзіця адразу мяняе паводзіны, замыкаецца ў сабе, і прапусціць падобныя змены недаравальна. Гэта абавязак блізкіх і педагогаў. Калі ёсць падазрэнні, лепш праверыць іх і захаваць бяспеку непаўналетняга. На выяўленне падобных выпадкаў скіраваны тэсты, якія праводзяць у школе. Галоўнае правіла – не маў- чаць, падкрэсліў Міхаіл Дубоўскі.
Алена ВАРОНІНА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.