13 Сентября 2024

В рамках Недели первой помощи профилактическую акцию провели на Миорщине

gazeta
  • 758

В рамках Недели первой помощи профилактическую акцию для миорских водителей провели представители районной организации Белорусского Общества Красного Креста (БОКК) совместно с сотрудниками отдела ГАИ.

 У рамках тыдня першай дапамогі прафілактычную акцыю для міёрскіх кіроўцаў правялі прадстаўнікі раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК) сумесна з супрацоўнікамі аддзела ДАІ.

Як трэба дзейнічаць у выпадку ДТЗ? Такое пытанне арганізатары акцыі задавалі кіроўцам. Тэарэтычны міні-экзамен прайшлі ўсе выпадковыя ўдзельнікі. Выклікаць «хуткую», заставацца на месцы здарэння, па магчымасці аказаць першую даўрачэбную дапамогу пацярпелым. У якасці напаміну кіроўцам раздалі памяткі з алгарытмам правядзення сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.

– Умець аказваць першую дапамогу – жыццёва неабходны навык для кожнага чалавека. І для дзіцяці, і для дарослага. Акцыя напярэдадні Сусветнага дня першай дапамогі – яшчэ адзін напамін пра гэта, – падкрэслівае старшыня раённай арганізацыі БТЧК Ганна Ліскова. n

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.

 

← Предыдущая

Насыщенное летнее расписание у посетителей Миорского ТЦСОН

Назад к списку
Следующая →

Госавтоинспекция Миорского РОВД с 12 по 15 сентября проводит профилактические мероприятия

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]