Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Пульс Миорщины: Ценю, что живу и работаю в Миорах
Пульс Миорщины: Секрет счастья семьи Костюкевич из Дисны длиною в 50 лет
Актуально: Александр Жук провел встречу с коллективом детского сада №2
Актуально: Александр Ярохнович: в вопросах безопасности мелочей не бывает
Культура: Миорский район представил свою экспозицию на «Славянском базаре»
За вокнамі вечар. Адны справы зроблены, іншыя засталіся на заўтра. Разліты па кубачках чай, раскладзены па талерках ласункі. Уся сям’я за сталом. Дзеляцца, як прайшоў чарговы дзень, абмяркоўваюць планы на наступны, атрымліва- юць асалоду ад цёплых, смачных і ўтульных хвілін, праведзеных разам. Гэта адна з традыцый у сям’і міярчан Аляксандра і Марыны ДЗЯМ’ЯНАВЫХ.
Таленавітыя бацькі
З дружнай сям’ёй таксама гутарым за чаяпіццем. Гаспадыня частуе шакаладнымі пірожнымі з вішняй і бялковым крэмам. Смак яе ласункаў ведаюць не толькі родныя і сябры. Гатуе на заказ торты з арыгінальным афармленнем. Кулінарным майстэрствам таленты не абмяжоўваюцца.
Па сцэнарыях Марыны Дзям’янавай ужо некалькі гадоў праходзіць канцэрт у Дзень горада, дзе сама выступае вядучай. Рэжысёр тэатра авангарднай моды «Гаворачыя мадэлі» стварае арыгінальныя калекцыі, што адзначае журы абласных конкурсаў. Зараз шые 14 новых касцюмаў з ільняной тканіны. Здаецца, няма таго, чаго б Марына не ўмела рабіць. Вырошчвае дома архідэі і займаецца дваровым дэкорам, умела абыходзіцца і з касой, і з сякерай.
Залатыя рукі ў Аляксандра. Дом, дзе жывуць 11 гадоў, будаваў сам з дапамогай родных. Умее і шарлотку спячы, і дачушцы косы заплесці. Начальнік перасоўнага аддзялення паштовай сувязі ўдзельнічае ў галіновых спартыўных спаборніцтвах і займае прызавыя месцы ў гіравым спорце і лыжных гонках у вобласці і на рэспубліцы. За дзесяць гадоў сабралася багатая калекцыя ўзнагарод. У іх ліку таксама дыплом «Чалавек года Міёршчыны», атрыманы ў 2018-м. Сёлета скарбонку сямейных поспехаў папоўніў дыплом Марыны – «Жанчына года Міёршчыны».
Больш падрабязна ў заўтрашнім выпуску раённай газеты.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.