Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
АПК: В Витебской области продолжается акция по оказанию помощи сельхозпредприятиям
АПК: Профсоюз АПК Миорщины отметил заслуги поваров, работающих на полях
Происшествия: В период с 3 по 9 августа на территории Витебской области зарегистрировано 27 киберпреступлений
Актуально: С 1 августа на должность директора Миорской ЦБС назначена Анастасия Драбо
Продолжается расследование уголовного дела по факту геноцида белорусского народа во время Великой Отечественной войны и в послевоенный период, возбужденного в апреле 2021-го Генеральной прокуратурой. О преступлениях, совершенных фашистскими захватчиками и их пособниками на Миорщине в отношении мирного населения, разговариваем с прокурором района Андреем Ветюговым.
Працягваецца расследаванне крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд, узбуджанай у красавіку 2021-га Генеральнай пракуратурай. Пра злачынствы, учыненыя фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі на Міёршчыне ў адносінах да мірнага насельніцтва, размаўляем з пракурорам раёна Андрэем Вецюговым.
– У ходзе расследавання крымінальнай справы па генацыдзе беларускага народа адзін з акцэнтаў – на выяўленні раней невядомых фактаў знішчэння мірнага насельніцтва, – падкрэслівае Андрэй Барысавіч. – Як сведчылі дадзеныя нацыянальнага архіва, на Міёршчыне былі знішчаны 34 населеныя пункты. За час расследавання лічба вырасла амаль у тры разы. Устаноўлена, што фашысты знішчылі не менш за 91 населены пункт.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага сучаснага рэгіёна знаходзілася два раёны: Міёрскі і Дзісненскі. Адразу пасля вызвалення тут пачалі збіраць звесткі пра ўчыненыя фашыстамі злачынствы.
Пракурор прыводзіць у прыклад акт ад 19 красавіка 1945 года, складзены Міёрскай раённай надзвычайнай камісіяй па расследаванні зверстваў і злачынстваў, учыненых нямецкімі акупантамі па Міёрскім раёне. Архіўны дакумент утрымлівае звесткі пра акупацыю раёна, вытрымкі з допытаў сведкаў.
Чытаем паказанні Васіля Фаміча Сямёнава з вёскі Ніўнікі Перабродскага сельсавета:
«У нашым Перабродскім сельсавеце нямецка-фашысцкімі катамі па-зверску замучаны 10 чалавек ні ў чым не павінных грамадзян, у ліку якіх быў мой бацька Сямёнаў Фока і маці Сямёнава Анастасія, якіх прывялі ў вёску Зачарэўе Перабродскага сельсавета, дзе працяглы час з іх здзекваліся. Адрэзалі нос і палавыя органы і маці выразалі грудзі, пасля чаго забілі».
– У Зачарэўі на мясцовых могілках знаходзіцца магіла замучаных фашыстамі мужа і жонкі Сямёнавых. Ёсць здымак іх пахавання. Цяпер гэта таксама матэрыял расследуемай крымінальнай справы, – заўважае Андрэй Барысавіч.
У гэтым жа акце сярод іншых прыведзены паказанні Варвары Пушкаровай з вёскі Лінкаўшчына:
«22 сакавіка 1943-га ў вёску прыбыла жандармерыя пад камандаваннем Ваймана і арыштавала многіх грамадзян, якіх пасля працяглых катаванняў па-зверску расстралялі. У ліку расстраляных быў мой муж Пушкароў Сямён Яфімавіч, якому каты выкалалі вочы, доўга мучылі, пасля чаго чаргой з аўтамата расстралялі. Таксама па-зверску былі расстраляны Лазурава Алімпіяда Ануфрыеўна з малым дзіцём, васьмідзесяцігадовая Іванова Ксеня. Дзіця Лазуравай Алімпіяды адзін кат узяў за ногі і ўдарыў галавой аб камень. У 80-гадовай Івановай прыкладам разбілі галаву, пасля чаго дабілі чаргой з аўтамата».
– Жахлівыя факты. І такіх падчас вывучэння архіўных матэрыялаў шмат, – адзначае Андрэй Барысавіч. – Устаноўлена, што на тэрыторыі тагачаснага Міёрскага раёна было забіта не менш за 1 899 мірных жыхароў, на тэрыторыі Дзісненскага – не менш за 4 575. Верагодна, гэта не канчатковыя лічбы.
Як сведчаць матэрыялы расследуемай крымінальнай справы, не менш за 8 тысяч мірных жыхароў тагачаснага Дзісненскага раёна былі сагнаны немцамі ў рабства. З тэрыторыі Міёрскага раёна ў няволю трапіла не менш за 824 чалавекі.
– На пачатак расследавання крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа на Міёршчыне пражывала адзінаццаць вязняў фашызму. Усе яны былі апытаны ў якасці сведкаў. Іх паказанні запісаны і на відэа, – расказвае пракурор.
Чытаем паказанні малалетняга вязня фашызму Валянціны Уладзіміраўны Корсак, якая жыла ў вёсцы Блажкі:
«Я нарадзілася 4 лютага 1943 года ўжо ў Германіі. Сама я практычна нічога не памятаю. Ёсць толькі невыразныя ўспаміны. У асноўным я памятаю толькі невялікія расповяды маці пра тыя падзеі. Мама гаварыла, што 22 чэрвеня 1942-га ў вёску Канахі Міёрскага раёна прыйшлі немцы і сабралі ўсіх жыхароў у палон у Германію, у тым ліку і маіх бацькоў. Дзяцей у іх яшчэ не было, я самая старэйшая. Вёску немцы не спалілі. Мама гаварыла, што ў Германію іх везлі на поездзе ў вагонах «як свіней», гэта значыць, я разумела, што іх было шмат у вагоне. Везлі два тыдні. Там, у Германіі, калі іх прывезлі кудысьці з татам, купіў якісьці немец, у якога яны сталі працаваць – даілі кароў, кармілі свіней, аралі агароды. Са слоў маці, працавалі з раніцы да вечара. Наколькі я памятаю са слоў маці, вёска, дзе мы жылі, называлася Оберглен, а немца звалі Карл Рупарт. Пасля, калі я нарадзілася, маці і мяне з ёй накіравалі ў канцлагер. Чаму і калі менавіта, дзе знаходзіўся канцлагер, я не ведаю. Не памятаю, ці казала мне пра гэта маці. Тата ўвогуле ніколі пра палон не гаварыў, не мог, заўсёды пачынаў плакаць. Маці гаварыла, што ў лагеры мы з ёй былі каля трох месяцаў, умовы там былі жахлівыя, кармілі дрэнна, якойсьці сіняй капустай. Расказвала, што ў мяне бралі кроў для нямецкіх салдат. Затым мы зноў вярнуліся да таго немца».
– Расследаванне крымінальнай справы працягваецца, – падкрэслівае Андрэй Вецюгоў.
Кацярына РЫНЕВІЧ.
Фота для ілюстрацыі.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.