Управленческие черты характера вероятнее всего передались мне от папы Виссариона Евстафьевича, - рассуждает Миорчанка Валентина Никифорова

gazeta
  • 449

 Служба Міёрскага аддзялення аховы працуе кругласутачна і бесперабойна. На важных аб’ектах горада задзейнічаны вартаўнікі. Калектывам з 26 чалавек кіруе начальнік аховы ўчастка Валянціна Нікіфарава. Сёлета яна атрымала ад упраўлення ўзнагароду ў намінацыі «Чалавек у прафесіі».

Энергічная, адказная Валянціна Нікіфарава трымае ў калектыве працоўны настрой і дысцыпліну. У начальніка ўчастка шмат задач, у іх ліку кантроль дзейнасці вартаўнікоў у буднія дні, а часам і ў выхадныя, работа з дакументацыяй, складанне графікаў. Ва ўсім гэтым абавязкова ўлічвае чалавечы фактар. Важныя сямейныя падзеі, хваробы ці іншыя акалічнасці – і трэба аператыўна вырашыць пытанне з заменай, а разам з тым забяспечыць ахову аб’екта. І гэта ўдаецца.

– Кіраўнічыя рысы характару верагодней за ўсё перадаліся мне ад таты Вісарыёна Яўстаф’евіча, – разважае Валянціна. – Працавітасць з маленства прывівала маці Тамара Данілаўна. Я была пятым дзіцём у сям’і. Жылі ў вёсцы Пестуны, бацькі працавалі ў мясцовай гаспадарцы. Пасля калгаснай работы дома іх чакала яшчэ шмат клопатаў. Мы падрасталі і, як маглі, стараліся ім дапамагчы. Паблізу вёскі раскінулася на шмат кіламетраў знакамітае балота Ельня. Восенню збіралі на ім журавіны. Так зараблялі першыя ўласныя грошы.

Вучылася Валянціна ў Дворнасельскай школе. Не адзін год была звеннявой. Так пачыналі праяўляцца яе лідарскія рысы. Пасля школы выйшла замуж у Новы Пагост, у сям’і нарадзілася дачка.

Вартаўніком у ахову ўладкавалася ў жніўні 2006 года. Змена за зменай – так набіралася вопыту. Службу несла на пастах ЛДД, электрасетак, мясакамбіната і іншых аб’ектаў. Брыгадзір, які звальняўся, прапанаваў Валянціне Вісарыёнаўне ўладкавацца на яго месца. З узгаднення тагачаснага начальніка аддзялення Ігара Войтава заняла пасаду. У падпарадкаванні напачатку было і па 30-40 вартаўнікоў. Працавалі пасты і ў Дзісне. Клопатаў хапала.

 Валянціна Вісарыёнаўна мабільная, мае стаж аўтамабіліста больш за 25 гадоў. Неяк удзельнічала ў раённым аўтаконкурсе, дзе заваявала перамогу сярод жанчын-аўтааматараў. Восенню мінулага года паспрабавала свае сілы ў конкурсе па сечцы дроў і зноў жа – у ліку пераможцаў. З аптымізмам крочыць штодня па жыцці з добрым настроем.

З працоўнай занятасцю не забываецца на сямейныя клопаты. Апякуе маці Тамару Данілаўну, якой ужо 84 гады, і сястру Таццяну, інваліда І групы. Муж Генадзь займаецца прадпрымальніцтвам. Іх сямейнаму саюзу больш за два дзясяткі гадоў.

Нячаста прыязджае дадому дачка Дар’я. Яна жыве і працуе медсястрой у адным са сталічных раддомаў.

Напрыканцы нашай размовы Валянціна Вісарыёнаўна паказала некалькі сваіх творчых работ. Адна з іх захоўваецца ў праваслаўнай нядзельнай школе ў Міёрах.

 Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.
Фота аўтара і з архіва аддзялення аховы.

← Предыдущая

Оздоровительный лагерь Новопогостской СШ посетил визит-центр заказника "Ельня"

Назад к списку
Следующая →

В Миорах прошли тактико-специальные учения по отработке ликвидации условного пожара или чрезвычайного происшествия

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]