Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Культура: В Витебске стартует XXXV Международный фестиваль искусств «Славянский базар»
Дожинки: «Зал бокса Миорам просто необходим»
Официально: В Миорском районе 16 июля пройдет Единый день информирования
Спорт: «Миоры» рвут тишину победой
Спорт: 36 триатлетов из Витебской области примут участие в Международном Минском триатлоне 2026

Быць медыкам – прызванне. На гэта не раз звярталі ўвагу падчас урачыстасці, што адбылася напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў у цэнтральнай раённай бальніцы. Віншаванні і ўзнагароды прымалі медыкі ад калег і кіраўніцтва раёна.
Адданасць справе і прафесіяналізм медработнікаў падкрэсліў старшыня райвыканкама Аляксандр Ярахновіч. Заўважыў, што, клапоцячыся пра іншых і ратуючы жыцці, медыкі аддаюць часцінку сябе і свайго здароўя. Пацыенты часам не ўяўляюць, якіх намаганняў каштуе іх добрае самаадчуванне.
Падзякаваў за самаадданую працу, пажадаў здароўя і мірнага неба медработнікам старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба. Заўважыў, што медыкі Міёршчыны праяўляюць сябе не толькі ў прафесіі. Актыўнічаюць ў грамадскай дзейнасці і ў творчых справах.
Для шэрагу медработнікаў прыемным бонусам да прафесійнага свята сталі ўзнагароды. Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджана ўрач-інфекцыяніст Таццяна Масла. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена медсястры Марыне Ахацінскай і акушэрцы Дзіне Кавалёнак. Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў адзначана загадчык Даўгінаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Ганна Блажэвіч. Падзяка старшыні райсавета дэпутатаў аб’яўлена акушэрцы Марыне Хахель.
Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя аблвыканкама ацэнены прафесіяналізм загадчыка тэрапеўтычнага аддзялення Надзеі Вішнеўскай, медсястры-анэстэзіста Святланы Белавус, сакратара Ілоны Ахметвалеевай. Ганаровай граматай адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта ЦРБ узнагароджаны ўрач-кардыёлаг Анастасія Грыгаровіч, урач-стаматолаг Эла Кляўцова, урач-педыятр Алена Кавалевіч, медсястра Святлана Войтава, медсястра-анэстэзіст Віта Масла, загадчык Ідолтаўскага ФАПа Юлія Протас, зубны фельчар Алена Сіцько, памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Карына Іванова, санітаркі Надзея Атопкіна і Валянціна Крупенька.
Клопат пра здароўе чалавека – справа высакародная, адзначыла галоўны ўрач ЦРБ Анжаліка Сухоўская. Падзякавала калегам за іх няпростую працу, якая патрабуе шмат сіл, душэўнай шчодрасці, самааддачы, а часам і самаахвяравання. Пажаданні ад лідара прафсаюзнай пярвічкі Святланы Карпеза – хранічнага здароўя, прагрэсуючага шчасця, рэцыдывуючага поспеху, гіпертанічнага заробку.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.