Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
На прошлой неделе хозяйства Миорщины массово приступили к севу яровых культур. Дали ей официальный старт на поле в СУП "Титово" обрядом "Засевки" с участием руководства района, руководителей и специалистов Управления по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома и сельхозпредприятий.
На мінулым тыдні гаспадаркі Міёршчыны масава прыступілі да сяўбы яравых культур. Далі ёй афіцыйны старт на полі ў СУП «Цітова» абрадам «Засеўкі» з удзелам кіраўніцтва раёна, кіраўнікоў і спецыялістаў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама і сельгаспрадпрыемстваў.
Пачалося мерапрыемства з планёркі ў Цвецінскім Цэнтры нацыянальнай культуры і фальклору, дзе старшыня райвыканкама Сяргей Сямёнычаў і яго першы намеснік, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Іван Юрашак паставілі перад аграрыямі канкрэтныя задачы: распрацаваць і давесці да механізатараў расцэнкі на кожны від работ, каб матываваць на найлепшыя вынікі, забяспечыць іх гарачым харчаваннем, спецадзеннем і сродкамі індывідуальнай аховы, кантраляваць расход паліва і выдаваць яго пад патрэбу. Улічваючы, што справіцца з палявымі работамі важна ў сціслыя тэрміны, раілі далучаць памочнікаў са старонніх арганізацый. У кожнай гаспадарцы варта стварыць аператыўную рамонтную брыгаду, каб мінімізаваць перагоны і прастоі тэхнікі, звярнуць увагу на кожны этап сяўбы, пачынаючы з пратраўлівання насення, пры няправільным правядзенні якога можна згубіць да 20 % ураджаю.
Адпраўной кропкай сяўбы назваў семінар Сяргей Алегавіч і падкрэсліў: аграрыі павінны зрабіць усё, што ад іх залежыць, астатняе – воля Божая. СУП «Цітова» невыпадкова выбралі для правядзення семінару – гэта перадавая гаспадарка раёна.
Кіраўнік Франц Вершалоўскі расказаў, якія работы належыць выканаць. З 4 293 гектараў сельгасугоддзяў 2 457 займаюць пашы. Падчас азімай сяўбы загарнулі зярняткі ў зямлю на 885 га. Яравой належыць 1 250 гектараў, з якіх 152 – ячмень, 110 – авёс, 218 – зернебабовыя, 50 – кукуруза на насенне і 400 – на кармы, 150 – рапс. Астатняе ўбачыце ў полі, запэўніў Франц Віктаравіч. У тым ліку культуру апрацоўкі зямлі і яе разваротную тэхніку, а таксама тэхналогію сяўбы прадэманстравалі механізатары на новым пасяўным агрэгаце.
У полі за паваротам на Мазурына абрад «Засеўкі» песняй пра родны край адчыніў фальклорны калектыў «Язынка». Хлебны каравай як сімвал вечнага жыцця і свяшчэннай ахвяры ў імя адраджэння зямлі на добры ўраджай уручылі кіраўніку раёна артысты Цэнтра культуры і народнай творчасці. Уткнулі ў глебу сякеру, каб адсекчы пустазелле і прыпаднеслі ёй хлеб, соль і яйка – для густога ўраджаю і поўнага коласу.
Пажаданне, каб буйна каласілася хлебная ніва, адрасаваў сельгасарганізацыям Сяргей Сямёнычаў. Блаславіў на добрую справу, адслужыў малебен і асвяціў тэхніку і людзей, якія на ёй працуюць, святар Васіль Мешчаракоў.
Першыя зярняткі загарнулі ў свежую раллю кіраўніцтва раёна, сельскагаспадарчай галіны і сельгаспрадпрыемства разам з юнымі ўдзельнікамі тэатральнага калектыву «Брава» пад шчырыя пажаданні, каб восень была надзвычайнай – надзіва хлебнай і ўраджайнай.
Алена ВАРОНІНА.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.