15 Апреля 2019

Готовим теплицу к посадкам

gazeta
  • 509

 Заўзятыя агароднікі ведаюць, што рыхтаваць цяпліцу да наступнага сезона неабходна ўжо восенню. Аднак не заўсёды хапае на гэта сіл і часу. Калі пасля збору ўраджаю не зрабілі генеральную ўборку, самы час узяцца за яе цяпер.

УБОРКА. Перш-наперш падграбіце мінулагоднія рэшткі пустазелля. Затым пусціце ў цяпліцу святло. Агледзьце плёнку: старую і трывалую можна памыць, рваную — замяніць.


Цяпліцу з полікарбанату адмываюць мыльнай вадой пры дапамозе мяккай баваўнянай тканіны. Аднак будзьце асцярожныя: мыла не павінна трапіць у пажыўны грунт. Металічны каркас апрацоўваюць растворам ад іржы, які можна замяніць сумессю соку лімона і воцату ці содай, разведзенай у вадзе або разрэзанай бульбінай.


ДЭЗЫНФЕКЦЫЯ. Апрацуйце цяпліцу ад хвароб і шкоднікаў. Прадэзынфіцыраваць памяшканне неабходна да таго, як высадзіце расаду. Хтосьці выбірае гашаную вапну, іншыя аддаюць перавагу меднаму купарвасу. 10 % растворам праціраюць сцены і дах цяпліцы. Гэта адпуджвае ўзбуджальнікаў мучністай расы, фітафтарозу, розных гнілей, паршы, курчавасці і бактэрыёзаў.


Карыснай прафілактыкай ад шкоднікаў і хвароб стане прапарванне. Пры тэмпературы звыш 30 градусаў яны гінуць. У сонечны дзень шчыльна зачыніце дзверы і вокны цяпліцы, а вечарам добра праветрыце.


Прыгатуйце раствор: здрабніце 40 грамаў часнаку і заліце вядром вады, настойвайце 24 гадзіны. Апырскайце сумессю расліны, прамыйце садовы інвентар і сцены цяпліцы.


Для цяпліцы з полікарбанату паўвядра лапак сасны або сухіх галінак крапівы заліце кіпенем і настойвайце. Праварыце 20 хвілін і астудзіце. Пратрыце полікарбанатныя лісты.


АБАГАЧЭННЕ ГЛЕБЫ. Паколькі ў цяпліцы кожны год растуць адны і тыя ж расліны — глеба стамляецца. Яе неабходна насычаць пажыўнымі рэчывамі. Для гэтага можна зняць 10 - 20 сантыметраў зямлі і падсыпаць гатовы грунт або прыгатаваць сумесь з зямлі, рачнога пяску, торфу, вапны і перагною. Дадайце ў глебу кампост, пілавінне, кару дрэў. Але не перастарайцеся, бо вялікая колькасць угнаенняў можа загубіць расаду.


Не лішнім будзе пасяліць у цяпліцы сідэраты (расліны, якія паляпшаюць структуру глебы, абагачаюць яе азотам і змагаюцца з пустазеллем). Падыдуць белая гарчыца, віка, жыта, авёс, крэс-салата. Аднак гэта неабходна рабіць пасля збору ўраджаю.
ПРАГРАВАННЕ. Пасля зімы неабходна прагрэць глебу ў цяпліцы. Адчыніце дзверы і вокны, каб пусціць сонечнае святло. Калі яго недастаткова, уключыце абагравальнік або ўстанавіце печ.


Можна пракапаць траншэі на глыбіню штыка рыдлёўкі ўздоўж градак, праліць іх добра падагрэтай вадой.
Калі ў полікарбанатнай цяпліцы градкі падняты адносна зямлі на вышыню каля 50 сантыметраў, глеба нават у суровыя маразы не прамярзае. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

← Предыдущая

Подарок детям к празднику

Назад к списку
Следующая →

Животноводам фермы «Корпачёво» вручили новые термосы для обедов

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]