Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Пульс Миорщины: Ценю, что живу и работаю в Миорах
Пульс Миорщины: Секрет счастья семьи Костюкевич из Дисны длиною в 50 лет
Актуально: Александр Жук провел встречу с коллективом детского сада №2
Актуально: Александр Ярохнович: в вопросах безопасности мелочей не бывает
Культура: Миорский район представил свою экспозицию на «Славянском базаре»
Па дыпломе Марыя Казлоўская – настаўнік пачатковых класаў, выхавацель групы падоўжанага дня. Па родзе дзейнасці – і педагог, і псіхолаг, і цырульнік, і стыліст, і шмат яшчэ хто для падапечных дзіцячага сацыяльнага прытулка, дзе працуе выхавацелем.
– Як маці дома. І апрануцца трэба дапамагчы, дзяўчаткам – прычоскі зрабіць, – знаёміць з працоўнымі буднямі. – Праводзім дзяцей у школу і забіраем пасля ўрокаў, дапамагаем рыхтаваць дамашнія заданні, арганізоўваем вольны час. Выхавацель увесь час побач з дзецьмі. Бацькі дома столькі ўвагі ім не надаюць.
Са школьнай пары Марыя Ігнатаўна не бачыла сябе нідзе, акрамя педагогікі. У жніўні 1988 года выпускніца Полацкага педвучылішча вярнулася ў родны раён. У аддзеле па адукацыі прапанавалі працаваць выхавацелем у Дзісненскай школе-інтэрнаце. Першае працоўнае месца стала пастаянным да рэарганізацыі ўстановы ў 2011 годзе. Наступныя шэсць гадоў звязаны з Цвецінскай сярэдняй школай, дзе вяла ўрокі ў вучняў-пачаткоўцаў.
– Змена месца працы стала хвалюючым перыядам у жыцці. Новыя калектыў, абавязкі, вучні, – заўважае суразмоўніца.
Калі школу зачынілі, Марыя Казлоўская вярнулася да добра знаёмых клопатаў, толькі ўжо ў дзіцячы сацыяльны прытулак. Клапоціцца пра дзяцей, якіх прызналі маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, бо ў роднай сям’і па розных прычынах ім заставацца небяспечна. Не заўсёды выхаванцы вызначаюцца належнымі паводзінамі, валодаюць навыкамі догляду за сабой, умеюць будаваць адносіны. Разам з тым пра сваю справу Марыя Ігнатаўна расказвае са святлом у вачах.
– З дзецьмі хораша. Ад іх бярэш пазітыў. Побач з імі адступаюць на другі план жыццёвыя праблемы. Мне даводзілася страчваць блізкіх, у дзіцячым асяродку справіцца з гэтым лягчэй, – дзеліцца суразмоўніца. – Дзеці – цудоўныя. Так, бываюць у іх свае «калючкі». Малых трэба разумець, слухаць, вывучаць, цікавіцца тым, што яны любяць. У любым узросце нам патрэбны бацькі, у дзяцінстве яны проста неабходныя. На жаль, не ўсе таты і мамы гэта разумеюць і за сваімі праблемамі не паспяваюць любіць малых, якія так хутка растуць. Пасля прыхо- дзяць усведамленне і шкадаванне. Хочацца сказаць бацькам нашых выхаванцаў: «Спяшайцеся любіць сваіх дзяцей!»
За 37 гадоў у педагогіцы Марыя Ігнатаўна дакладна ўпэўнілася ў тым, што выбрала сваю справу. Заўважае, што ніякай іншай работы не баіцца, але нішто больш так не вабіць, як клопат пра дзяцей.
Кацярына Рынкевіч.
Фота аўтара.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.