Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Профилактика: Единый день безопасности 24 сентября пройдет в Миорском районе
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Узяць палітру і выціснуць на яе самыя сакавітыя фарбы, дадаць усмешкі гледачоў і захапленне дзяцей, прыправіць бімолямі і дыезамі, дасканала перамяшаць. Такі рэцэпт дня прапанавалі работнікам культуры Міёршчыны падчас урачыстасці, прысвечанай іх прафесійнаму святу.
Культура – неад’емны спадарожнік цывілізацыі. Чалавек заўсёды адчувае патрэбу ў мастацтве і менавіта яно – музыка, жывапіс, архітэктура… – робіць людзей людзьмі, заўважыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Драба. Пажадаў работнікам культуры раёна запальваць новыя зоркі і ўручыў узнагароды.
Ганаровай граматай упраўлення культуры аблвыканкама адзначаны бібліятэкары Чэраскай і Павяцкай бібліятэк Валянціна Пальчэўская і Таццяна Мутар, настаўнік дзісненскага філіяла дзіцячай школы мастацтваў Валянціна Кавалеўская, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Міёрскай цэнтральнай бібліятэкі Вольга Корсак. Ганаровай граматай райвыканкама ўзнагароджана рэжысёр народнага тэатра ЦКіНТ Святлана Рачыцкая. Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена настаўніку дзіцячай школы мастацтваў Сяргею Матэленку і загадчыку Дзісненскага гарадскога Дома рамёстваў Ірыне Ядрэўскай. Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў адзначана рэжысёр Чэраскага СДК Надзея Федуковіч.
Падарунак для калег падрыхтавалі педагогі дзіцячай школы мастацтваў і іх выхаванцы. Святочны канцэрт падарыў шмат прыемных эмоцый.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.