02 Июля 2024

Поможет в школу собраться Миорский ТЦСОН

gazeta
  • 693

 Сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, прадугледжана выплата аднаразовай матэрыяльная дапамогі да навучальнага года. Гэта адно з мерапрыемстваў падпраграмы 1 «Сям’я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека» на 2021-2025 гг. Матэрыяльную дапамогу бацькі атрымліваюць на кожнае дзіця, якое навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі).

За аднаразовай матэрыяльнай дапамогай да навучальнага года звяртайцеся ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе г. Міёры, вул. Камуністычная, д. 36-2, каб. 3,8.

Да заявы неабходна прадаставіць дакументы і іх ксеракопіі:

* пашпарт або дакумент, які пацвярджае асобу;

* пасведчанне шматдзетнай сям’і, а пры яго адсутнасці – пасведчанні аб нараджэнні непаўналетніх дзяцей;

* даведкі з устаноў адукацыі для навучэнцаў, якія вучацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі;

* даведка аб месцы жыхарства і складзе сям’і;

* нумар асабістага рахунка ў ЦБП № 213 «ААБ Беларусбанк» г. Міёры на імя атрымальніка для залічэння грашовых сродкаў.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 5 27 44, 5 28 32.

Ганна ЛІСКОВА, загадчык аддзялення ТЦСАН.
Фота з архіва рэдакцыі.

← Предыдущая

"Будем вместе – будем сильны" - подвели итог диалоговой площадки в Миорах

Назад к списку
Следующая →

В преддверии праздника города в Миорах установлен интересный арт-объект

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]