22 Ноября 2019

Получили свидетельства о рождении малышей во Всемирный День ребенка

gazeta
  • 657

 Сусветны Дзень дзіцяці адзначалі 20 лістапада. З гэтай нагоды ў аддзеле загса правялі ўрачыстасці для міярчан, якія рэгістравалі нараджэнне дзяцей.

У сям’і Валерыя і Інгі Масальскіх 9 лістапада нарадзілася дачушка. Дзяўчынку назвалі Марыяй. За яе першым дакументам у аддзел загса завітаў тата.


– Гэта наша другое дзіця. Хто будзе – хлопчык ці дзяўчынка – для нас было непрынцыпова, – гаворыць Валерый. – Сыну Аляксею чатыры гады. Расказвае сябрам у садку, што ў яго з’явілася сястрычка. Рады ўнучцы дзядулі і бабулі, яны таксама ў Міёрах жывуць.
Сынок Сцяпан у сям’і Аляксандра і Наталлі Смулько з’явіўся на свет 4 лістапада. Таксама другое дзіця. Яго пасведчанне аб нараджэнні забрала маці. Расказала, што імя хлопчыку даў старэйшы сын Максім, які вельмі чакаў браціка.


 Разам з першымі дакументамі немаўлят начальнік аддзела загса Ірына Юхно ўручыла невялікі сувенір. Заўважыла, што роля бацькоў важная і прыемная, пажадала быць добрымі прыкладамі для сваіх дзяцей.

ДЛЯ ДАВЕДКІ

Сусветны Дзень дзіцяці зацверджаны рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН у 1954 годзе. Свята скіравана на паляпшэнне дабрабыту дзяцей.
20 лістапада 1959 года была прынята «Дэкларацыя правоў дзіцяці», у гэты ж дзень у 1989-м – «Канвенцыя правоў дзіцяці».
У гэты дзень праходзяць акцыі, скіраваныя на абарону правоў непаўналетніх.

Фотаматэрыял аўтара.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

← Предыдущая

Миорский ТЦСОН принял гостей из Докшицкого района

Назад к списку
Следующая →

Машинный двор филиала "Повятье" к зиме готов

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]