Районный исполнительный комитет, Миорский районный Совет депутатов. Сайт www.miory.vitebsk-region.gov.by. регистрационное свидетельство № 956. Издано 6 января 2010 года Министерством информации Республики Беларусь
Официально: Выездной прием граждан в аг. Николаево проведет Валерий Драбо
Профилактика: Единый день безопасности 24 сентября пройдет в Миорском районе
Социальный вектор: В белорусских школах детей начнут учить защищаться от мошенников и правильно тратить деньги
Профилактика: Государственная инспекция по маломерным судам информирует
Спорт: На пути к Олимпийским вершинам: история миорчанина Сергея Радишевича
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Яшчэ маленькі прынц Экзюперы раіў прачнуцца і адразу прывесці ў парадак сваю планету. Старшыня ВУПКУ "Міёрскі" Васіль Міхалкіў як сапраўдны кароль трымае ў ідэале ўсе падначаленыя вако-ліцы. Па яго ініцыятыве добраўпарадкаваны могілкі, створана дзіцячая пляцоўка з альтанкай, пясочніцай, арэлямі, выкапаны сажалкі, куды запушчана рыба. Добрых спраў на рахунку кіраўніка нямерана. І ўсё гэта ў многім дзякуючы старанным і адказным работнікам. Дзмітрый КАШКУР — адзін з такіх.
Маладога касца карэспандэнты сустрэлі за працай. Сваім жалезным канём "Штыль" ён за лазовым плотам абкошваў дзіцячую пляцоўку. Чацвёрты год Дзмітрый змагаецца з быльнёгам не толькі ў мясцовых ваколіцах, але і на ўсёй падначаленай тэрыторыі ВУПКУ "Міёрскі". У сферы абслугоўвання мясціны, як жартуюць тутэйшыя, ад "Латвіі да Пераброддзя". У пастаянным парадку могілкі, храмы, панская сядзіба ў Асада-Дзедіна, фермы, склады… Ці пералічыць усё, ды і ці трэба? Дастаткова сказаць, што Дзмітрый з ранку да вечара наводзіць парадак васьмікілаграмовай мотакасой, прымацаванай да плячэй.
— Напачатку ад цяжару шчаміла ў целе, цяпер нічога, прывык. Па спецыяльнасці я слесар-рамонтнік, гэтым займаўся ў гаспадарцы шэсць гадоў. Але і цяперашняя праца мне даспадобы, — упэўнены мужчына. За дзень ён спраўляе 30-40 сотак.
Калі вельмі спякотна, косіць на досвітку і адвячоркам. Але ў цэлым носіць на плячах сваю жалезную сяброўку не менш за восем гадзін. Сочыць за ёй, сам рамантуе, правярае камплектацыю, чаргуе леску і нажы ў залежнасці ад тэрыторыі. Шэсць-сем разоў у дзень падкормлівае бензінам, па 700-грамовых порцыях — у цэлым "Штыль" з'ядае пяць літраў.
У вольны час касец любіць парыбачыць, цікавіцца электронікай, умее наладзіць камп'ютар ці тэлефон, дапамагае бацькам з гаспадаркай. У Дзмітрыя ёсць свая сям'я, каханая жонка Аліса і першынец — гадавалы Косця. Мужчыну ўсяго 29, разам з тым ён паспеў зарабіць аўтарытэт у калег.
Официальный сайт районной газеты" Миорские новости «©2010-2026 "mijory.by". Все права защищены. Индекс 63971. Перепечатка материалов разрешается только с указанием обратной ссылки на источник материала; фотоматериалов-только с официального разрешения. Редакция публикует материалы в порядке обсуждения, не разделяя точку зрения автора. Авторы отвечают за подбор и достоверность фактов
Наш сайт использует файлы cookie, в том числе сервисов веб-аналитики, чтобы улучшать работу сайта и делать его удобнее. Продолжая пользоваться сайтом, вы соглашаетесь на обработку персональных данных при помощи cookie-файлов. Подробнее в Политике обработки персональных данных и Информации об используемых файлах куки.