25 Февраля 2011

ВІА “Колеры” адраджаецца

gazeta
  • 413
Пасля працяглай тэлефоннай размовы з навапалачанінам Мікалаем Васільевічам Валынцом, для якога Язненскі край з’яўляецца малой радзімай і з якой ён не парывае трывалай сувязі, узнікла ідэя адрадзіць вакальна-інструментальны ансамбаль “Колеры”, які быў вельмі папулярным у нашай мясцовасці ў 1982-1984 гадах.
Хлопцы выступалі не толькі на мясцовай сцэне, а і ў райцэнтры, суседніх раёнах. Заўсёды сустракалі іх выхад на сцэну авацыямі, дарылі за прыгожыя песні шмат кветак.
Мікалай Васільевіч у складзе гэтай музычнай групы граў на гітары, а разам з ім і Міхаіл Лушчык, Аляксандр Сачыўка, Аляксандр Балтрушэвіч, Юрый Жолуд. Віртуёзным барабаншчыкам быў Аляксандр Янчылін (на жаль, яго ўжо няма сярод нас). А арганізатарам і заахвочвальнікам стварэння ансамбля стаў Мікалай Чабан, які тады вучыўся ў Мінскім інстытуце культуры. Ён, дарэчы, граў на клавішным інструменце і да таго ж меў пявучы голас, а таму саліраваў. Ды і Юра Жолуд добра спяваў. Адзначу, што ў тыя далёкія гады развіццю культуры ў нашай вёсцы надавалася асаблівая ўвага. І яркае пацвярджэнне гэтаму — накіраванне калгаснага стыпендыята ў вышэйшую ўстанову. Хіба цяпер такое можа быць?! А тады дапамагалі хлопцам, якія праявілі творчую ініцыятыву стварыць ансамбль, усе мясцовыя ўстановы, у тым ліку і сельскі Савет, старшынёй якога быў Уладзімір Міхайлавіч Ляўковіч. Менавіта гэты чалавек дапамог набыць для СДК музычныя інструменты, якія і прынеслі поспех выступаючым, а таксама радасць вяскоўцам — яны сталі прыхільнікамі ВІА. Шкада, што пазней, як сцвярджаюць былыя работнікі культустановы, з-за непатрэбнасці музінструмены былі перададзены ў РДК . Можа, і цяпер знойдуцца якія-небудзь спонсары? Заклікаем дапамагчы.

Мой шчыры прыемны субяседнік Мікалай Васільевіч з настальгіяй прыгадаў далёкія гады юнацтва, выказаў намер сабраць у старым складзе ВІА “Колеры”. Узгадаў ранейшы рэпертуар групы. Выказаў вялікае жаданне разам заспяваць. Клуб “Вера. Надзея. Любоў” запрасіў М. В. Валынца і яго сяброў на чарговае пасяджэнне. Будзем ўсебакова садзейнічаць адраджэнню ансамбля, хаця ўжо і не маладзёжнага, але ж добрая песня ў любым выкананні душу радуе.

С. СІНЯЎСКАЯ,
кіраўнік грамадскага
аматарскага аб’яднання
“Вера. Надзея. Любоў.”
← Предыдущая

Насыщенное летнее расписание у посетителей Миорского ТЦСОН

Назад к списку
Следующая →

МТФ “Карпачова” — маштабны аб’ект

[[!if? &subject=`[[!is_amp]]` &operator=`==` &operand=`0` &then=` `]]